Апавяданне «Дзіўная»
Пытанні
1. З якім надвор’ем, музыкай, колерам асацыіруецца ваш настрой пасля знаёмства з творам «Дзіўная»? Як вы думаеце чаму? |
|
2. Пра што прымушае задумацца гэта апавяданне? Як вы мяркуеце, ці аднолькава чытачамі ўспрымаўся тэкст у 1920-я гады і сёння? |
|
3. Адшукайце ў творы мастацкія азначэнні, якія характарызуюць Шумаву. Складзіце кароткае апісанне яе асобы. |
|
4. Як апавядальнік ставіцца да ідэй, якія прапагандуе Шумава сярод жанчын? Якім чынам сёння ў грамадскай свядомасці адгукаецца прапаганда вобраза жанчыны, «вольнай ад іржавых пут»? Які сацыяльны інстытут разбураецца такім чынам? |
|
5. Чыімі вачамі аўтар глядзіць на Шумаву? Што вы можаце сказаць пра гэтага героя? Ці асуджае ён галоўную гераіню? |
|
6. Напішыце водгук на апавяданне. Раскрыйце ў водгуку наступныя пункты: 1) апісанне твора (назва, аўтар, год выдання); 2) агульнае ўражанне ад тэксту; 3) тэма апавядання; 4) асабістыя адносіны да герояў і падзей з тлумачэннямі; 5) самы запамінальны момант; 6) параўнанне з іншымі творамі; 7) значэнне тэксту для грамадства. |
|
7. Прыдумайце лагічны эпілог да твора. Абмяркуйце ў класе, выберыце самы верагодны варыянт. |
|
8. Выканайце заданне «Хвіліна маўлення» па творчасці Міхася Зарэцкага. |