Міхась Зарэцкі
* Пытанні
1. З дапамогай інтэрнэт-крыніц зрабіце электронную фотагалерэю, прысвечаную жыццёваму шляху пісьменніка. Пракаментуйце знойдзеныя вамі здымкі. |
|
2. У якім з родаў літаратуры (эпас, лірыка, драма) засведчыў свой талент Міхась Зарэцкі? | |
3. Які літаратурны напрамак выбраў Міхась Зарэцкі і чаму? | |
4. У якіх празаічных жанрах пісаў аўтар? | |
*5. Пазнаёмцеся на сайце Белдзяржуніверсітэта з «Лістом трох» («Ліст А. Александровіча, А. Дудара i М. Зарэцкага ў газету “Савецкая Беларусь” аб адносінах у Белдзяржуніверсітэце да беларускіх пісьменнікаў, беларусізацыі i аб выхадзе з універсітэта»), апублікаваным у газеце «Савецкая Беларусь» 1 снежня 1928 года. Што інкрымінуецца беларускім пісьменнікам акрамя таго, што «яны чыста апранаюцца, носяць гальштукі, каўнерыкі, капелюшы, акуляры, маюць на галаве валасы і ў кішэні насавыя хусцінкі»? Знайдзіце ў інтэрнэце азначэнне слова «булінг». Ці канчаткова знікла гэта з’ява ў сучасным маладзёжным асяроддзі? |