* Паэзія Гіёма Апалінэра

Пытанні

1. Прааналізуйце верш «Мост Мірабо» згодна з алгарытмам аналізу паэтычнага твора на старонках 133—134).
Што яго вылучае сярод твораў пра каханне, якія вы чыталі? 
2. Карыстаючыся інтэрнэт-пошукам, знайдзіце сярод відэаролікаў і паслухайце твор «Мост Мірабо» ў выкананні аўтара.
Прачытайце пераклады Эдзі Агняцвет на беларускую мову, Мікалая Лукаша — на ўкраінскую, Міхаіла Кудзінава — на рускую.
Які з іх вам падаецца больш удалым паводле перадачы мелодыкі верша? 
3. Калі валодаеце музычным інструментам, запішыце на тэлефон беларускамоўную кавер-версію1  раманса на верш «Мост Мірабо» паводле музыкі (на выбар) Юрыя Эдэльштэйна, Галіны і Барыса Вайханскіх, выканання Лео Ферэ (Léo Ferré) альбо Луізы Бэй (Louisa Bey).
Абмяняйцеся запісам з сябрамі. 
4. Намалюйце словамі карціну-трыпціх паводле верша «Цень»: апішыце, што вы адлюстравалі б на першым і другім планах, якія выкарысталі б колеры і матэрыялы для пісьма (алей, атрамант, акварэль, вугаль, пастэль).
5. Перачытайце раздзел пра лірыку Гіёма Апалінэра.
З якой інтэрпрэтацыяй паэзіі аўтара вы згодны? З якой — не вельмі?
Прапануйце ўласны погляд на творы паэта.

_________________
1 Ка́вер-ве́рсія (у папулярнай музыцы) — новае выкананне існуючай песні.