§ 3-26. Правапіс складаных і складанаскарочаных слоў

Практыкаванне 21

21. Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і тып.

Бондар

Стары Даніла славіцца на цэлую ваколіцу сваімі вырабамі: вёдрамі, начоўкамі, цабэркамі і лыжкамі, якія выходзяць з яго рук моцныя, гладкія і вельмі зграбныя. Кожную пасудзіну паасобку ён робіць натхнёна ад пачатку да канца.

Зараз Даніла рыхтуецца да новай цікавай дабратворнай працы. Сама пані з двара заказала ў яго начоўкі, цабры, вёдры і некалькі лыжак. Даніла выбірае гэблі, скоблі, разцы, нажы, долаты, сякеры і сякеркі, гладзіць і мацае іх рукамі, пільна да іх прыглядаеццас, адкідае злосна адзін інструмент, зноў за яго бярэцца, сумняваецца, разважае.

Жыццесцвярджальны цуд пачынаецца. Бондар вострыць інструменты. Шліфоўка інструментаў — рэч няпростая. Трэба ведаць, які брусок — ці цв..рды, ці мяк..і, ці гла..кі, ці крупчаты — падыходзіць да кожнага начын..я. Трэба ведаць, як шараваць — ці наўскос, ці проста, ці памалу, ці хутка, ці моцна прыціскаць, ці памаленьку — каб было акурат у меру.  Нельга да працы ставіцца легкадумна. Трэба, каб д..браўпарадкаваны інструмент блішч..ў і пераліваўсяс, як люстэрка, як празрыстая вада. І бондар наводзіць глянец. Потым кладзе свае інструменты ў рад на варштат*. Бярэцца ўбокі і дзівіцца на іх, як на лю́бых дзяцей. Даніла задаволены.

Вопыт набываецца доўгімі гадамі, рупнасцю, цярплівасцю, трываласцю і замілаваннемс да сваёй працы. Пакончана з інструментамі: навостраны, як брытвы, адпаліраваныс, як люстэркі.

Бондар падбірае матэрыял — калодкі, палены і дошкі, што ў вялікім запасе ляжаць у яго хаце. Ці ж можна словамі перадаць, як Даніла падбіраў клён, бярозу, дуб, асіну на цабэркі, вёдры, начоўкі і лыжкі, арэшнік на абручы са сваіх дабраякасных запасаў? Ці ж можна апавядаць аб тым, як ён пераглядаў, перамацваў рукамі, спрабаваў на язык пале́ны, дошкі і звычайныя кавалкі дрэва, як ён іх сушыў, як з імі няньчыўся, каб стварыць з іх новае хараство, каб у іх душу пераліць? Ці ж можна казаць аб тым, як ён бачыў мастацкім вокам велікадушнага майстра ў нямых кавалках дрэва гаварлівыя, пявучыя, вабныя сваёй зграбнасцю і грацыяй начоўкі, вядзёркі і лыжкі?

Гэта былі не вёдры, не начоўкі, не лыжкі, а дзіўны жыццярадасны сон пекных форм. Гэта былі здзейсненыя мары Данілавага сэрца. Даніла з жонкай на малых саначках везлі ў двор пані бялюткія, як малако, як пена марская, гучныя, як шкло, пасудзіны. Пад яркім зімовым сонцам яны раўнамерна пераліваліся рознымі колерамі, нібы крыштальныяс. Кожную пасудзіну Даніла спрабаваў рукамі на звон. Яна выдавала свой асабісты голас. Лёгка было падабраць з іх новы, па-свойму цікавы музычны інструмент, на якім можна было б іграць шчырыя, святланосныя песні шчырага і чулага сэрца бондара Данілы... (Паводле З. Бядулі).

Якую сэнсава-стылістычную ролю выконваюць у тэксце назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі?
Дапоўніце рады словамі з тэксту з адпаведнымі суфіксамі і прыстаўкамі:
а) рупнасць, цярплівасць…;
б) пераглядаў, перамацваў … .
Значок “Слоўнік” Растлумачце значэнне слова асабісты. Падбярыце да яго аднакаранёвае слова-паронім.
Разбярыце па саставе выдзеленыя ў тэксце словы.
• 
Знайдзіце ў тэксце сінонімы, антонімы, растлумачце іх сэнсава-стылістычную функцыю.
Выпішыце з тэксту складаныя словы. Растлумачце іх напісанне.
Разгледзьце рэпрадукцыю карціны С. Скачкова «Бондар». Ці адпавядае яна зместу тэксту?
 Складзіце план тэксту. Перакажыце яго па плане.
Прачытайце працяг апавядання З. Бядулі «Бондар» і адкажыце, як адрэагавала пані на змайстраваны Данілам посуд.