Печатать книгуПечатать книгу

§ 3-26. Правапіс складаных і складанаскарочаных слоў

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 3-26. Правапіс складаных і складанаскарочаных слоў
Напечатано:: Гость
Дата: Вторник, 7 Май 2024, 15:38

Правіла

Пры ўтварэнні складаных слоў утваральныя асновы аб’ядноўваюцца з дапамогай злучальных галосных або без іх: чарнабровы, усходнеславянскі, Верхнядзвінскі, шматгадовы.

Злучальныя галосныя -о-, -э- пішуцца толькі пад націскам (ільновалакно, лжэсведка), а злучальная галосная -а- — у ненайденным становішчы: ільнаовдства, дабрая́касны, марозатрывáлы, свепгабудóва.

Злучальная галосная -е- ў складаных словах пераходзіць у -я-, калі націск падае на першы склад другой часткі складанага слова: зернесушы́лка — зернясклáд, землекарыстáнне — землярóбчы, жыццеапісáнне — жыццярáдасны.

Калі другая частка складанага слова пачынаецца з ў, то злучальная галосная -е- захоўваецца: вогнеўстойлівы, землеўладанне.

1. У складаных словах можа быць адзін асноўны і адзін або некалькі пабочных націскаў. Калі ў другой частцы складанага слова націск падае на першы склад, то ў першай частцы замест о пішацца а: дабрадзéй, вастразýбы, чарнавóкі, вадазбóр, раўнапрáўе; калі ў другой частцы націск падае не на першы склад, то ў першай частцы захоўваецца о: добразычлі'вы, востраканéчны, чорнавалóсы, водазабеспячэ'нне, роўназалéжны.

2. Літара о пішацца ў першай частцы складаных слоў, калі другая частка пачынаецца з ў: марозаўстойлівасць, збожжаўборачны, торфаўтварэнне.

3. Гук [э] ў першай частцы складаных слоў захоўваецца і абазначаецца літарай э: мэтанакіраваны, мэтазгодна, рэдказубы, шэравокі, арэхападобны, крэдытаздолънасцъ, тэлебачанне, шэсцьсот.

4. У складаных словах, утвораных ад спалучэння лічэбніка з назоўнікам, першая частка (лічэбнік) ставіцца ў форме роднага склону: тры дні — трохдзённы, чатыры паверхі — чатырохпавярховы, пяць тыдняў — пяцітыднёвы, сто метраў — стаметровы, дзесяць класаў — дзесяцікласнік, восем гадоў — васьмігадовы, дзевяць градусаў — дзевяціградусны, сорок гадоў — саракагоддзе.

1. У першай частцы складанага слова літара е захоўваецца незалежна ад таго, на які склад падае націск у другой частцы: сенакасі'лка, верхнезубны́, беласнéжны, землетрасéнне, светаўспрымáнне, свежамарóжаны.

Калі першай часткай складанага слова з’яўляецца аснова велік- / вялік-, то напісанне літар е або я залежыць ад таго, на які склад падае націск у другой частцы. Калі націск падае на першы склад другой часткі, то пішацца е, а калі ў першай частцы на другі — я: велікарóслы, велікакня́жацкі, велікасвéцкі (але: Вялі'кдзень); Вялікабрытáнія, вялікадзяржáўны, вялікагалóвы.

2. Літара ё у першай частцы складанага слова пішацца, калі націск падае не на першы склад другой часткі: лёгкаатлеты́чны, лёдадрабі'льны, мёдаварэ'нне.
Літара е ў першай частцы складанага слова пішацца, калі націск падае на першы склад другой часткі: легкавéрны, ледарэ'з, меданóсны.

Практыкаванне 16

Утварыце і запішыце складаныя словы. Растлумачце правапіс злучальнай галоснай.

а) Земле- (земля-) + …капалка, …знаўства, …робства, …карыстальнік, …праходзец, …ўладальніцкі.

б) вугле- (вугля-) + …пагрузачны, …прамысловасць, …коп, …драбілка, …носны, …здабывальны.

в) жыцце- (жыцця-) + …сцвярджальны, …апісальны, …ўстойлівы, …здольнасць, …разуменне, …любства, …адчуванне, …забеспячэнне, …радасны, …піс, …любівы, …дзейнасць.

Літара о захоўваецца ў складаных словах, першай часткай якіх з’яўляюцца слова-, што-, фота-, мота-: словазлучэнне, словоформа; штогод, штодзень; фотаздымак, фоталабараторыя (але: фатаграфія і вытворныя ад яго); мотаспорт, мотагонкі (але: матацыкл, матавоз і вытворныя ад іх).

Літара о пішацца таксама ў першай частцы іншых складаных слоў, асабліва навуковых тэрмінаў, у якіх выразна праяўляецца пабочны націск, хоць асноўны націск падае на першы склад другой часткі: азотнакіслы, збожжасховішча, мовазнаўства, фондасховішча, работадаўца, маторазборка, вокамгненна, усходазнаўства.

Практыкаванне 17

Спішыце словы, устаўляючы прапушчаныя літары, растлумачце правапіс галосных о, э, е, я ў складаных словах.

П..ўнапраўны, шт..хвілінна, сл..ваўжыванне, св..ечасовасць, в..лікадушнасць, св..жавымыты, л..гкадумна, б..епрыпасы, жыцц..апісанне, л..дарэз, ф..таграфія, ваг..нарамонтны, в..гнеўстойлівы, в..сьмігадовы, ш..сціствольны, тр..хдзённы, шкл..завод, д..брасуседскі, выс..кавітамінны, д..ўгалецце, ст..годдзе, гал..вакружэнне, н..вагодні, р..знакаляровы.

Практыкаванне 18

Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары, растлумачце іх правапіс.

1. Паглядзі на ж..ўталісты сад. Вунь ідзе між ябл..нь ліст..пад (В. Вітка).
2. Цякла ў гэтым месцы ср..бнаводная рака Струмень. Была і другая, такая ж п..ўнаводная, рака Язда, ад якой засталася сёння толькі невялічкаясл жываточынка (К. Камейша).
3. Па загадзе Ефрасінні зрабіў Лазар Богша знакаміты ш..сціканцовы крыж (У. Бутрамееў).
4. Удзень у сад наведваліся чырв..нагрудыя сн..гіры (З. Бяспалы).
5. На самым пачатку вераснёўскай раніцы мяне сустрэлі, выб..гшы з бору, крэпкія ч..рнагаловыя баравікі (А. Вялюгін).

Практыкаванне 19

Утварыце і запішыце складаныя прыметнікі на аснове прыведзеных словазлучэнняў.

Верхні бераг, востры канец, белая грыва, белая галава, доўгія валасы, востры вугал, чырвоны твар, вялікі рост, светлыя бровы, вялікая душа, розныя мовы, вялікі акіян.

Складанаскарочаныя словы звычайна пішуцца як простыя словы з адным націскам: зямфóнд, лясгáс і інш.

Калі складаныя словы маюць у сваім саставе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: паравозавагонарамонтны, авіяматорабудавание, аэрафотапрыбор.

Практыкаванне 20

Спішыце тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары.

Музычны сімвал Беларусі

Беларускі народ тал..навіты, музычны, творчы, вынаходлівы. На працягу сваёй гісторыі гэты шматаблічны г..ніяльны музыкант стварыў цудоўныя, самабытныя, р..знастайныя песні, танцы, л..гказразумелыя інструм..нтальныя найгрышыс і ар..гінальныя музычныя інструм..нты — наш духоўны арс..нал.

У «сям’і» народных інструм..нтаў Беларусі цымбалы — самы, бадай, любімы і распаўсюджаны. Гэта інструм..нт са старажытным р..даводам, прыгажосць і гонар беларусаў. Да ўдасканалення цымбалы былі прыналежнасцю сельскіх музыкаў і, верагодна, з гэтай прычыны лічыліся «мужы..кім» інструм..нтам. Музыкі(?)цымбалісты, як правіла, выступалі ў трох іпастасях*: выраблялі інструмент, ігралі на ім і рыхтавалі с..бе змену. У народзе іх пачціва называлі ўмельцамі (Паводле М. Солапава).

Практыкаванне 21

21. Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і тып.

Бондар

Стары Даніла славіцца на цэлую ваколіцу сваімі вырабамі: вёдрамі, начоўкамі, цабэркамі і лыжкамі, якія выходзяць з яго рук моцныя, гладкія і вельмі зграбныя. Кожную пасудзіну паасобку ён робіць натхнёна ад пачатку да канца.

Зараз Даніла рыхтуецца да новай цікавай дабратворнай працы. Сама пані з двара заказала ў яго начоўкі, цабры, вёдры і некалькі лыжак. Даніла выбірае гэблі, скоблі, разцы, нажы, долаты, сякеры і сякеркі, гладзіць і мацае іх рукамі, пільна да іх прыглядаеццас, адкідае злосна адзін інструмент, зноў за яго бярэцца, сумняваецца, разважае.

Жыццесцвярджальны цуд пачынаецца. Бондар вострыць інструменты. Шліфоўка інструментаў — рэч няпростая. Трэба ведаць, які брусок — ці цв..рды, ці мяк..і, ці гла..кі, ці крупчаты — падыходзіць да кожнага начын..я. Трэба ведаць, як шараваць — ці наўскос, ці проста, ці памалу, ці хутка, ці моцна прыціскаць, ці памаленьку — каб было акурат у меру.  Нельга да працы ставіцца легкадумна. Трэба, каб д..браўпарадкаваны інструмент блішч..ў і пераліваўсяс, як люстэрка, як празрыстая вада. І бондар наводзіць глянец. Потым кладзе свае інструменты ў рад на варштат*. Бярэцца ўбокі і дзівіцца на іх, як на лю́бых дзяцей. Даніла задаволены.

Вопыт набываецца доўгімі гадамі, рупнасцю, цярплівасцю, трываласцю і замілаваннемс да сваёй працы. Пакончана з інструментамі: навостраны, як брытвы, адпаліраваныс, як люстэркі.

Бондар падбірае матэрыял — калодкі, палены і дошкі, што ў вялікім запасе ляжаць у яго хаце. Ці ж можна словамі перадаць, як Даніла падбіраў клён, бярозу, дуб, асіну на цабэркі, вёдры, начоўкі і лыжкі, арэшнік на абручы са сваіх дабраякасных запасаў? Ці ж можна апавядаць аб тым, як ён пераглядаў, перамацваў рукамі, спрабаваў на язык пале́ны, дошкі і звычайныя кавалкі дрэва, як ён іх сушыў, як з імі няньчыўся, каб стварыць з іх новае хараство, каб у іх душу пераліць? Ці ж можна казаць аб тым, як ён бачыў мастацкім вокам велікадушнага майстра ў нямых кавалках дрэва гаварлівыя, пявучыя, вабныя сваёй зграбнасцю і грацыяй начоўкі, вядзёркі і лыжкі?

Гэта былі не вёдры, не начоўкі, не лыжкі, а дзіўны жыццярадасны сон пекных форм. Гэта былі здзейсненыя мары Данілавага сэрца. Даніла з жонкай на малых саначках везлі ў двор пані бялюткія, як малако, як пена марская, гучныя, як шкло, пасудзіны. Пад яркім зімовым сонцам яны раўнамерна пераліваліся рознымі колерамі, нібы крыштальныяс. Кожную пасудзіну Даніла спрабаваў рукамі на звон. Яна выдавала свой асабісты голас. Лёгка было падабраць з іх новы, па-свойму цікавы музычны інструмент, на якім можна было б іграць шчырыя, святланосныя песні шчырага і чулага сэрца бондара Данілы... (Паводле З. Бядулі).

Якую сэнсава-стылістычную ролю выконваюць у тэксце назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі?
Дапоўніце рады словамі з тэксту з адпаведнымі суфіксамі і прыстаўкамі:
а) рупнасць, цярплівасць…;
б) пераглядаў, перамацваў … .
Значок “Слоўнік” Растлумачце значэнне слова асабісты. Падбярыце да яго аднакаранёвае слова-паронім.
Разбярыце па саставе выдзеленыя ў тэксце словы.
• 
Знайдзіце ў тэксце сінонімы, антонімы, растлумачце іх сэнсава-стылістычную функцыю.
Выпішыце з тэксту складаныя словы. Растлумачце іх напісанне.
Разгледзьце рэпрадукцыю карціны С. Скачкова «Бондар». Ці адпавядае яна зместу тэксту?
 Складзіце план тэксту. Перакажыце яго па плане.
Прачытайце працяг апавядання З. Бядулі «Бондар» і адкажыце, як адрэагавала пані на змайстраваны Данілам посуд.