§ 1-23. Сінонімы, іх роля ў маўленні. Сінанімічны рад. Слоўнікі сінонімаў. Выкарыстанне сінонімаў як сродку выразнасці ў тэкстах мастацкага стылю

Практыкаванне 16

Суаднясіце інфармацыю, змешчаную ў левай і правай калонках.
Падрыхтуйце вусныя паведамленні пра кожны са слоўнікаў
.

1. Слоўнік лексічных формаў (сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы, амографы, амафоны) / уклад. : Хвалей Я. I., Шарпіла У. В. — Мінск : Парадокс, 2004.

А. У слоўніку сабрана больш за 11 000 слоў як асноўнага слоўнікавага саставу, так і матэрыялу спецыфічных пластоў (размоўна-бытавая лексіка, фразеалагізмы, устойлівыя злучэнні) беларускай мовы. Другое выданне дапоўнена новымі сінанімічнымі радамі, пры некаторых словах удакладнены стылістычныя паметы, часткова зменены ілюстрацыйны матэрыял. Першае выданне выйшла ў 1976 г.

2. Клышка, М. К. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў / М. К. Клышка. — Мінск : Бел. навука, 2005.

Б. Упершыню пад адной вокладкай сабрана цэлая серыя слоўнікаў, якія ў свой час выходзілі паасобку. Кожны з іх разглядае не асобныя словы, а групы слоў, з’яднаных пэўнымі суадносінамі – падабенствам ці розніцай паміж іх гучаннем і сэнсам.

Якую дапамогу нам могуць аказаць слоўнікі сінонімаў?
Для чаго яны складаюцца?