Печатать книгуПечатать книгу

§ 1-23. Сінонімы, іх роля ў маўленні. Сінанімічны рад. Слоўнікі сінонімаў. Выкарыстанне сінонімаў як сродку выразнасці ў тэкстах мастацкага стылю

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 1-23. Сінонімы, іх роля ў маўленні. Сінанімічны рад. Слоўнікі сінонімаў. Выкарыстанне сінонімаў як сродку выразнасці ў тэкстах мастацкага стылю
Напечатано:: Гость
Дата: Пятница, 3 Май 2024, 16:30

Практыкаванне 11

Прачытайце тэкст. Складзіце яго план, перакажыце змест з апорай на план.

Сінонімы — словы і выразы, якія маюць блізкае ці аднолькавае значэнне, але гучаць і пішуцца па-рознаму: бадзёры, жыццярадасны, аптымістычны, энергічны. Хоць словы-сінонімы маюць агульнае значэнне, яны абавязкова нечым адрозніваюцца. У залежнасці ад характару адрознення сінонімы падзяляюцца на:

1) сэнсавыя (семантычныя) — сінонімы, якія адрозніваюцца сэнсавымі адценнямі значэнняў: рашуча катэгарычна (мае больш высокую ступень праяўлення якасці); статак, чарада (калі гавораць пра кароў), табун (пра коней), касяк (пра рыб), зграя (пра ваўкоў);

2) стылістычныя — сінонімы, якія адрозніваюцца стылістычнай афарбоўкай: у групе сінонімаў лёс, доля, наканаванасць, планіда першыя два — агульнаўжывальныя, а два апошнія маюць адценне кніжнасці, узвышанасці. У якасці сінонімаў да  агульнаўжывальных слоў могуць выступаць запазычаныя (абыякавасцьапатычнасць), дыялектныя (бусел — бацян), спецыяльныя (падмурак — фундамент), устарэлыя (лакей — лёкай, чарніла — атрамант), жаргонныя (сустрэцца — перасячыся) словы;

3) сэнсава-стылістычныя (семантыка-стылістычныя) — адрозніваюцца сэнсам і стылістычнай афарбоўкай: скардзіцца — ныць, хныкаць; хадзіць — совацца, шлындаць, швэндацца; ісці — плесціся, сунуцца;

4) кантэкстуальныя (аўтарскія) — словы, якія не маюць агульнага значэння, але ў пэўным кантэксце збліжаюцца сэнсава: Рашучасць, з якой выходзіў з дому, слабела. Яна мякчэла, сціхала, нікла (Ф. Янкоўскі). Толькі ў гэтым кантэксце выдзеленыя словы з’яўляюцца сінонімамі, перадаюць агульнае значэнне ‘паступовае знікненне рашучасці’;

5) абсалютныя (дублеты) — словы, паміж якімі няма ніякага адрознення: мовазнаўства — лінгвістыка, правапіс — арфаграфія.

Да аднаго і таго ж слова можна падабраць некалькі сінонімаў. Пры гэтым у якасці сінонімаў могуць выступаць не толькі лексічныя адзінкі, але і фразеалагізмы, перыфразы*. Група слоў, аб’яднаных агульным значэннем, утварае сінанімічны рад: праца — работа, дзейнасць; палёгка — уступка, ільгота, прывілея; многа — шмат, багата, нямала, безліч, процьма, без ліку, да чорта, хоць заваліся, хоць гаць гаці. Існуюць сінанімічныя рады, якія ўключаюць некалькі дзясяткаў слоў.

У кожным сінанімічным радзе вылучаецца адно слова, якое перадае агульнае для ўсіх значэнне, выкарыстоўваецца часцей за іншыя і не мае дадатковых адценняў. Такое слова называецца дамінантай, яно ў сінанімічным радзе стаіць на першым месцы, з’яўляецца агульнаўжывальным, стылістычна нейтральным. Так, у сінанімічным радзе памагчы, падтрымаць, падсабіць, падаць руку ролю дамінанты выконвае першае слова.

Практыкаванне 12

Вызначце дамінанту ў кожным сінанімічным радзе.

1) Дробны, невялікі, малы, мізэрны, нязначны, абмежаваны, мініяцюрны, небагаты;

2) самотны, пакінуты, адзінокі, забыты, занядбаны, асірацелы;

3) дакладнасць, пунктуальнасць, літаральнасць;

4) настаўленне, інструкцыя, рада, кансультацыя, парада.

Практыкаванне 13

Запішыце сінанімічныя рады, падкрэсліце стылістычныя сінонімы.

  1. Пазбегнуць, устрымацца, ухіліцца, абмінуць, выкруціцца, адвязацца;
  2. світанне, досвітак, дасвецце, зара, світанак, дзянніца;
  3. развал, разлад, распад, дэзарганізацыя;
  4. палёгка, уступка, ільгота, прывілея.

Звярніце ўвагу!

Усе кампаненты сінанімічнага рада ўступаюць у сінанімічныя адносіны не толькі з дамінантай, але і паміж сабой.

Калі слова мнагазначнае, то рады сінонімаў будуць рознымі для кожнага з яго значэнняў. Напрыклад, слова жалезны. ў пераносным значэнні можа мець сінонімы моцны, дужы (калі гаворка ідзе пра рукі, пальцы і г. д.), суровы, цяжкі (калі маецца на ўвазе, напрыклад, голас), неадступны, цвёрды, стойкі (калі гавораць пра характар, волю, дысцыпліну), а таксама паслядоуны, правильны, строгі (у адносінах, напрыклад, да логікі).

Практыкаванне 14

Падбярыце сінонімы да прыметнікаў. Запішыце парамі.

У з о р: залаты характарвыдатны характар.

Залаты характар, жалезная воля, воўчы апетыт, мядзведжая паслуга, свінцовы погляд, заечая душа.

Практыкаванне 15

Прачытайце тэкст. Знайдзіце ў ім сінонімы.
Прасачыце, як з іх дапамогай аўтар не толькі паказвае хаду людзей, але і раскрывае асаблівасці фізічнага ці псіхічнага стану герояў.
Ахарактарызуйце сферу ўжывання сінонімаў з тэксту.

Параска кінула на стол журнал, кніжкі, сшыткі, зняла з цвіка паліто. Хутка завязала хустку, скамандавала Барысу:

— Хадзем!

Барыс рушыў за ёй.

Зноў убачыла Ганна Параску пад вечар. Параска ішла не адна. За ёй, акрамя Барыса, кіравалі з вуліцы да школы Дубадзел, Гайліс, Чарнаштан. Дубадзел, у кароткай паддзёўцы, у галіфэ, з ваеннай сумкай цераз плячо, рэзаў побач Параскі, наперадзес, лёгка і нібы весела. Гайліс крочыў у зашпіленым шынялі, вецер ірваў полы шыняля і, было відаць, замінаў ісці. Але Гайліс не зважаў на вецер, ішоў роўна, цярпліва. сн Барыс ступаў каля Гайліса. Ганна не дала яму ніякай увагі. Яна адзначыла: Чарнаштан дыбаў ззаду ўсіх, уткнуўшыся позіркам кудысьці ў зямлю, вінавата прыгорблены…

Ганна намерылася была падацца на кухню… (Паводле І. Мележа).

Запішыце сінонімы з тэксту.
Які з іх выступае ў якасці сіноніма толькі ў гэтым тэксце?

Пры выкарыстанні ў тэксце сінонімы выконваюць разнастайныя функцыі:

  1. 1) функцыя ўдакладнення (сінонімы, якія дапаўняюць адзін аднаго, дазваляюць больш дакладна выказаць думку): Ткачук быў грузны, камлюкаваты чалавек у шэрым паношаным гарнітпуры з дзвюма ордэнскімі планкамі на грудзях (В. Быкаў);
  2. функцыя тлумачэння: Ваўкалак, чалавекавоўк прытуліўся да чорнай шыбы (М. Скобла);
  3. функцыя замяшчэння (дазваляе пазбегнуць таўталогіі, паўтарэння адных і тых жа слоў у сумежных кантэкстах): Неўраджаі некалькі год, халера лютуе, тыфус косіць людзей, гарачкі іх кладуцъ (У. Караткевіч);.
  4. функцыя супрацьпастаўлення: Гэта міратворная раскоша природы мяче, аднак, ніколькі не супакойвала, а пюлькі гняла і раздражняла (В. Быкаў);
  5. функцыя ўзмацнення: Я баяўся паварушыцца, нібыта ад аднаго майго неасцярожнага руху песня магла абарвацца, прапасці, знікнуць (Б. Сачанка);
  6. функцыя ацэнкі (розная стылёвая замацаванасць маркіраваных лексічных адзінак у мове — высокае, паэтычнае, кніжнае, афіцыйна-дзелавое і размоўнае, прастамоўнае — з’яўляецца асновай адпаведнай станоўчай або адмоўнай ацэнкі) (Паводле М. Цікоцкага).

Практыкаванне 16

Суаднясіце інфармацыю, змешчаную ў левай і правай калонках.
Падрыхтуйце вусныя паведамленні пра кожны са слоўнікаў
.

1. Слоўнік лексічных формаў (сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы, амографы, амафоны) / уклад. : Хвалей Я. I., Шарпіла У. В. — Мінск : Парадокс, 2004.

А. У слоўніку сабрана больш за 11 000 слоў як асноўнага слоўнікавага саставу, так і матэрыялу спецыфічных пластоў (размоўна-бытавая лексіка, фразеалагізмы, устойлівыя злучэнні) беларускай мовы. Другое выданне дапоўнена новымі сінанімічнымі радамі, пры некаторых словах удакладнены стылістычныя паметы, часткова зменены ілюстрацыйны матэрыял. Першае выданне выйшла ў 1976 г.

2. Клышка, М. К. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў / М. К. Клышка. — Мінск : Бел. навука, 2005.

Б. Упершыню пад адной вокладкай сабрана цэлая серыя слоўнікаў, якія ў свой час выходзілі паасобку. Кожны з іх разглядае не асобныя словы, а групы слоў, з’яднаных пэўнымі суадносінамі – падабенствам ці розніцай паміж іх гучаннем і сэнсам.

Якую дапамогу нам могуць аказаць слоўнікі сінонімаў?
Для чаго яны складаюцца?

Практыкаванне 17

Выпішыце з любога слоўніка сінонімаў тры сінанімічныя рады.
Вызначце (вусна) адрозненні паміж сінонімамі ў радзе (адценне значэння, стылістычная афарбоўка, ужывальнасць, лексічная спалучальнасць).