§ 1-23. Сінонімы, іх роля ў маўленні. Сінанімічны рад. Слоўнікі сінонімаў. Выкарыстанне сінонімаў як сродку выразнасці ў тэкстах мастацкага стылю

Практыкаванне 13

Запішыце сінанімічныя рады, падкрэсліце стылістычныя сінонімы.

  1. Пазбегнуць, устрымацца, ухіліцца, абмінуць, выкруціцца, адвязацца;
  2. світанне, досвітак, дасвецце, зара, світанак, дзянніца;
  3. развал, разлад, распад, дэзарганізацыя;
  4. палёгка, уступка, ільгота, прывілея.

Звярніце ўвагу!

Усе кампаненты сінанімічнага рада ўступаюць у сінанімічныя адносіны не толькі з дамінантай, але і паміж сабой.

Калі слова мнагазначнае, то рады сінонімаў будуць рознымі для кожнага з яго значэнняў. Напрыклад, слова жалезны. ў пераносным значэнні можа мець сінонімы моцны, дужы (калі гаворка ідзе пра рукі, пальцы і г. д.), суровы, цяжкі (калі маецца на ўвазе, напрыклад, голас), неадступны, цвёрды, стойкі (калі гавораць пра характар, волю, дысцыпліну), а таксама паслядоуны, правильны, строгі (у адносінах, напрыклад, да логікі).