§ 0-23. Лексічнае і граматычнае значэнне слова. Прамое і пераноснае значэнне слова. Шляхі ўзнікнення і тыпы пераноснага значэння

Правіла

У мнагазначных слоў выдзяляюцца прамое і пераноснае значэнні.

Прямое (асноўнае) значэнне непасрэдна суадносіцца з аб’ектыўнай рэальнасцю.

Пераноснае значэнне — другаснае, якое ўзнікла на аснове прамога значэння пры яго пераносе на іншы прадмет, з’яву, дзеянне ці прымету. У залежнасці ад таго, на якой падставе адбываецца такі перанос, выдзяляюцца тры асноўныя тыпы ўзнікнення новых лексічных значэнняў: метафара, метанімія, сінекдаха.

Усе словы, якія ўжываюцца ў пераносным значэнні, з’яўляюцца мнагазначнымі.