§ 0-23. Лексічнае і граматычнае значэнне слова. Прамое і пераноснае значэнне слова. Шляхі ўзнікнення і тыпы пераноснага значэння

Практыкаванне 9

Выпішыце сказы, у якіх ужыты словы з пераносным значэннем. Падкрэсліце гэтыя словы. 

1. Ведала: будзе непрыемная, цяжкаяф гаворка, але гатова была да яе (Паводле І. Мележа).
2. Яго гарачая, вострая прамова, бачыў Башлыкоў, хвалявала, даходзіла (І. Мележ).
3. Ганна туліла да грудзей спавітае дзіця, хіліла да яго чарнявую галаву (І. Мележ).
4. Можа, гэта аб’явіўся той гарачы, зялёны хлопец, якім ён быў некалісл (І. Мележ).
5. Людзей залатых атрымалі вы (І. Мележ).
6. Робяць! А ты — не лезь! Марнуй час залаты (І. Мележ).
7. Маня і потым, калі гаварыць ужо не было чаго, стаяла, маўчала, пакуль Хадоська першая не пайшла ў бакоўку (І. Мележ).