§ 0-23. Лексічнае і граматычнае значэнне слова. Прамое і пераноснае значэнне слова. Шляхі ўзнікнення і тыпы пераноснага значэння

Практыкаванне 7

Прачытайце табліцу.
Раскажыце пра ўзнікненне новых лексічных значэнняў на аснове пераносу.

Тыпы пераносу Падставы для пераносу Прыклады
Метафара Перанос паводле падабенства:
  1. па форме;
  2. па колеры;
  3. па месцы знаходжання
  1. малы носік — носік чайніка;
  2. залатая манета — залатая пшаніца;
  3. хвост жывёлы — хвост калоны
Метанімія Перанос паводле сумежнасці:
  1. з матэрыялу — на выраб з яго;
  2. з памяшкання — на тых, хто ў ім знаходзіцца;
  3. з дзеяння — на яго вынік;
  4. з імя аўтара — на яго твор ці творы;
  5. з пэўнай уласцівасці — на таго, хто ёю валодае
  1. здабыча золата — на руцэ дзяўчыны шмат золата;
  2. новая школа — уся школа выйшла на ўрачыстую лінейку;
  3. рабіць пераклад — удалы пераклад;
  4. вершы Янкі Купалы — чытаць Янку Купалу;
  5. мець прыгожы тэнар — спяваў тэнар
Сінекдаха Перанос паводле колькасных адносін:
  1. з назвы часткі — на цэлае;
  2. з назвы цэлага — на частку
  1. закрыць рот — у сям’і пяць ратоў;
  2. пасадзіць вішню — з’есці вішню