§ 0-23. Лексічнае і граматычнае значэнне слова. Прамое і пераноснае значэнне слова. Шляхі ўзнікнення і тыпы пераноснага значэння

Практыкаванне 6

Прачытайце замалёўку Ф. Янкоўскага «У рэдакцыі». З якім значэннем ужываецца ў ёй слова зялёны? Раскрыйце сэнс выразаў з гэтым словам.

— Ну, чаму вы так вінаваціце ўсіх? Нібыта ў выдавецтвах, у рэдакцыях  сядзяць толькі нядобрыя людзі, адны толькі непрыяцелі?

 — Добра вам: вашым рукапісам зялёная вуліца.

— А якую, скажыце, вуліцу даваць рукапісам «зялёным»? (Паводле Ф. Янкоўскага).

 Растлумачце напісанне прыстаўкі не- (ня-) у словах.