§ 0-23. Лексічнае і граматычнае значэнне слова. Прамое і пераноснае значэнне слова. Шляхі ўзнікнення і тыпы пераноснага значэння

Практыкаванне 3

Устанавіце адпаведнасць паміж назвамі раслін, звязанымі з іх лекавымі ўласцівасцямі, і характарыстыкамі гэтых раслін, пададзенымі Э. Ажэшка у нарысах«Людзі і кветкі над Нёманам»:

1) падгруднік

2) горлінец

3) чарнобуль

4) станоўнік

а) пасля ўжывання «ставіць на ногі» хворага чалавека; ужываюць ад болю страўніка

б) ад такога вялікага болю, што «ажно чорна робіцца ў вачах»

в) ад гарлавога болю

г) ужываецца супраць болю пад грудзьмі

Прывядзіце ўласныя прыклады назваў раслін, у якіх выяўляецца назіральнасць беларусаў.

● Зрабіце словаўтваральны разбор слоў — назваў раслін.