§ 0-23. Лексічнае і граматычнае значэнне слова. Прамое і пераноснае значэнне слова. Шляхі ўзнікнення і тыпы пераноснага значэння

Практыкаванне 2

Запішыце словы, якія адпавядаюць прыведзеным лексічным значэнням. Назавіце іх граматычныя значэнні.

1. Сшытакф або запісная кніжка з адрыўнымі лістамі для нататак.
2. У мінулым годзе, год таму назад.
3. Шматгадовая травяністая расліна з прадаўгаватымі лістамі і дробнымі белымі пахучымі кветкамі ў форме званочкаў.
4. Утварэнне слоў у мове, а таксама спосаб такога ўтварэння.
5. Прыбор, які паказвае хуткасць руху транспартных сродкаў.
6. Натуральны выхад падземныхс вод на паверхню зямлі.

Д л я   д а в е д к і: словаўтварэнне, крыніца, блакнот, летась, спідометр, ландыш.