§ 0-26. Марфема як значымая частка слова. Вытворныя і невытворныя асновы

Практыкаванне 3

Прачытайце тэкст. Знайдзіце сказ, у якім перададзена асноўная думка тэксту. Выпішыце спачатку аднакаранёвыя словы, а потым формы аднаго і таго слова. Абгрунтуйце свой адказ.

Вясною, у час паводкі, рака падмывае грунт, і ўжо большая частка каранёў сасны панура звісае над ракой. Здалёку здаецца, што сасна вось-вось шумна рухне ў ваду, як салдат на вайне, падкошаны варожай куляй.

Аднак пад сасной — вялікі камень-валун, ён быццам знарок прыйшоў сюды на дапамогу, падпёр сасну сваімі магутнымі плячыма, і яна не падае, жыве, весела глядзіцца ў рачное люстра, дзе адбіваецца і блакіт неба, і белыя воблачкі, і зялёная крона сасны…

Добра, калі ў цяжкую хвіліну падтрымае цябе сяброўская рука… (Паводле А. Марціновіча).