§ 0-26. Марфема як значымая частка слова. Вытворныя і невытворныя асновы
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Беларуская мова. 10 клас |
Книга: | § 0-26. Марфема як значымая частка слова. Вытворныя і невытворныя асновы |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Понедельник, 2 Июнь 2025, 17:20 |
Правіла
Большасць слоў беларускай мовы падзяляецца на мінімальныя значымыя часткі, якія называюцца марфемамі: Словы могуць быць зменнымі і нязменнымі. Аснова — нязменная частка слова, якая выражав яго лексічнае значэнне, у яе не ўваходзіць канчатак: Асновы бываюць невытворныя і вытворныя. Невытворныя асновы складаюцца толькі з кораня Канчатак — зменная частка слова, пры дапамозе якой утвараецца форма слова Слова можа мець нулявы канчатак |
Практыкаванне 1
Вызначце, якія словы маюць невытворную, а якія — вытворную аснову.
Будаўнік, думаючы, вада, столік, бераг, добра, зялёны, прыгарад, вёскі, рачны, зжалі, школа, сонечны.
● Складзіце сказы, ужываючы ў іх словы вада, зялёны, школа, сонечны ў пераносным значэнні.
Практыкаванне 2
Прачытайце тэкст. З дапамогай якой прыказкі можна сфармуляваць яго асноўную думку? Выпішыце зменныя словы, абазначце ў іх аснову і канчатак. Растлумачце граматычныя значэнні канчаткаў.
— Ат, няхай… Зраблю гэта заўтра…
Так дзень пры дні мы адкладваем і адкладваем многае, што можна было б пры жаданні зрабіць сёння, на заўтра, быццам заўтраў тых наперадзе ў нас — лічыць не злічыць.
Мінаюць дні, тыдні, месяцы, гады… і нязробленагам збіраецца ўсё больш і больш, а заўтраў астаецца ўсё менш і менш. І наступае старасць, нямогласць, мы з жахам азіраемся назад, на пражытае, і бачым, колькі чаго маглі зрабіць, ды не зрабілі. Не зрабілі толькі таму, што адкладвалі на заўтра… (Б. Сачанка).
Назавіце словы, якія ўтварыліся шляхам пераходу з адной часціны мовы ў іншую. Для якога з іх такі пераход не з’яўляецца тыповым?
● Назавіце часціны мовы, якія ўжываюцца ў тэксце ў нетыповай для іх функцыі.
Практыкаванне 3
Прачытайце тэкст. Знайдзіце сказ, у якім перададзена асноўная думка тэксту. Выпішыце спачатку аднакаранёвыя словы, а потым формы аднаго і таго слова. Абгрунтуйце свой адказ.
Вясною, у час паводкі, рака падмывае грунт, і ўжо большая частка каранёў сасны панура звісае над ракой. Здалёку здаецца, што сасна вось-вось шумна рухне ў ваду, як салдат на вайне, падкошаны варожай куляй.
Аднак пад сасной — вялікі камень-валун, ён быццам знарок прыйшоў сюды на дапамогу, падпёр сасну сваімі магутнымі плячыма, і яна не падае, жыве, весела глядзіцца ў рачное люстра, дзе адбіваецца і блакіт неба, і белыя воблачкі, і зялёная крона сасны…
Добра, калі ў цяжкую хвіліну падтрымае цябе сяброўская рука… (Паводле А. Марціновіча).