Апавяданне «Бондар»

Пытанні

1. Якую назву вы далі б твору Змітрака Бядулі «Бондар»?
2. Разгледзьце афішу студэнцкага тэатра. Якія яе элементы дакладна адпавядаюць зместу твора?
Як вы ўяўляеце галоўнага героя?
3. Сфармулюйце тэму і галоўныя праблемы, узнятыя ў апавяданні.
4. Складзіце кластар «Сувязь вобраза Данілы з іншымі персанажамі».
Пракаментуйце, якія адносіны звязваюць герояў.
5. Падумайце, як аўтар ставіцца да адоранасці, таленту: як да падарунка лёсу або як да выпрабавання.
Абгрунтуйце вашу думку.
6. Выберыце найбольш дакладныя характарыстыкі мовы пісьменніка ў апавяданні «Бондар»:
   1) апрацаваная літаратурная;
   2) вусна-размоўная;
   3) багатая на дэталі;
   4) ускладненая аднароднымі членамі сказа;
   5) упрыгожаная складанымі сінтаксічнымі канструкцыямі.
Абгрунтуйце свой выбар прыкладамі з тэксту.
7. Якая, на вашу думку, мараль апавядання «Бондар»?
8. Чаму вяскоўцы ставіліся да майстра насцярожана?
9. Карыстаючыся алгарытмам аналізу празаічнага твора, раскажыце пра апавяданне «Бондар».
Зверце адказ з прапанаваным ніжэй прыкладам аналізу.
З якімі пунктамі вы згодны?
Якія варта дапоўніць?