* Аповесць «Дзве душы»

Пытанні

1. Што значыць назва твора «Дзве душы»? 
2. Праз якія эпізоды раскрываюцца маральная і палітычная пазіцыі Ігната Абдзіраловіча? 
3. Якімі паўстаюць у творы беларусы-адраджэнцы?
Што ў іх з героямі-камуністамі агульнае і чым яны адрозніваюцца? 
4. Наколькі важным з’яўляецца паходжанне Ігната Абдзіраловіча ў рэвалюцыйныя часы?
Паразважайце, як вы ставіцеся да ідэі ацэньваць чалавека паводле яго сацыяльнага паходжання. 
5. Пазіцыя якога героя вам найбліжэйшая? Чаму?
6. У якіх творах літаратуры і кіно вы сустракалі матыў двайнікоў, блізнят, сюжэт падмены немаўляці?
Як праяўлялася дваістасць асобы героя ў гэтых творах мастацтва?
Як праявілася яна ў творы «Дзве душы»? 
7. Растлумачце сімволіку афішы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы да спектакля паводле аповесці Максіма Гарэцкага.