П’еса «Раскіданае гняздо»

Пытанні

1. Чаму можна сцвярджаць, што п’еса «Раскіданае гняздо» мае выражаны сацыяльна-філасофскі і гуманістычны змест?
2. У чым асаблівасць сюжэта п’есы? Вызначце асноўныя сюжэтныя лініі.
3. Назавіце праблемы, што закранаюцца ў творы. Якія шляхі прапануе Янка Купала для іх вырашэння?
Ці ёсць сярод іх найлепшы? Абгрунтуйце думку.
4. Якія групы вобразаў можна вылучыць у п’есе?
5. Чым праўда Сымона адрозніваецца ад праўды Зоські?
6. Раскрыйце ролю вобраза Старца ў драме.
7. Дзеля чаго, на вашу думку, аўтарам быў уведзены вобраз Незнаёмага?
8. Што (каго) сімвалізуюць у драме: сям’я Зяблікаў; разбураная хата; крыж, які ставіць Сымон на магіле бацькі; кветкі ў руках і ў вянку Зоські; скрыпка, якую ладзіць Данілка; жабрачыя торбы, якія шые Марыля, носіць Старац?
Абагульніце меркаванні і вызначце, што сімвалізуе назва твора.
9. У чым заключаюцца жанравыя адметнасці «Раскіданага гнязда»?
10. Уважліва разгледзьце афішу спектакля паводле п’есы Янкі Купалы.
Прыдумайце сваю афішу. Што на ёй павінна быць адлюстравана? Чаму?
11. Звярніцеся да фотаздымка спектакля «Раскіданае гняздо».
Як вы думаеце, што за сцэна на ім паказана?
Наколькі акцёрам (Марыля — Вольга Клебановіч, Сымон — Аляксей Шадзько, Зоська — Аксана Лясная) удалося перадаць драматызм сітуацыі?
12. Па магчымасці пазнаёмцеся з пастаноўкай (тэлепастаноўкай) спектакля паводле «Раскіданага гнязда».
Паразважайце, чаму б вы параілі (або не параілі) свайму сябру пайсці на спектакль.
13. Інсцэніруйце ўрывак з п’есы «Раскіданае гняздо», які вы лічыце адным з ключавых у творы.