§ 3. Стварэнне форм базы даных

Практыкаванні

 

1. Адкрыйце базу даных «Арэнда аўтамабіляў.accdb» як вынік выканання практыкавання 2 пасля § 1. Выканайце пералічаныя заданні.

1. Устанавіце адлюстраванне адкрытых аб’ектаў у вокнах, якія перакрываюцца (гл. Дадатак да главы 1).
2. З дапамогай інструмента Форма стварыце форму «Аўтамабілі» на аснове табліцы «Аўтамабілі».
3. Адсартуйце запісы па полі «Год выпуску» ў парадку спадання. Праглядзіце запісы табліцы «Аўтамабілі» ў рэжыме табліцы. Ці паўплывала сартаванне запісаў у форме на парадак запісаў у табліцы?
4. Прагледзьце ўсе запісы, выкарыстоўваючы Панель навигации.
5. У Режиме макета змяніце памеры палёў на форме (паменшыце шырыню ўсіх палёў да неабходнай велічыні і павялічце вышыню поля з відарысам аўтамабіля).
Павінна атрымацца:


6. З дапамогай створанай формы дабаўце запісы ў табліцу «Аўтамабілі»:

Код аўт.

Марка

Мадэль

Фота

Год выпуску

Аб’ём рухавіка

Колер

Кандыцыянер

213

AUDI

A4

2016

2,0

шэры

214

ACURA

TLX

2018

3,5

белы

Выканайце прагляд запісаў табліцы «Аўтамабілі» ў рэжыме табліцы. Якое месца занялі дабаўленыя запісы ў табліцы?

2. На аснове табліцы «Арэндатары» базы даных «Арэнда аўтамабіляў.accdb» стварыце форму з дапамогай Мастера форм.

1. Выключыце палі «Код» і «Паспарт».
2. Выберыце знешні выгляд формы  
3. Паменшыце шырыню палёў і зрушце іх улева.
4. Адсартуйце запісы па полю «Прозвішча» ў парадку ўзрастання.

Павінна атрымацца:

3. Адкрыйце форму «Аўтамабілі», створаную ў практыкаванні 1, у рэжыме канструктара. Выканайце пералічаныя заданні:

1. Выдаліце звязаную групу «Код».
2. Змяніце становішча надпісаў і палёў у вобласці даных.

Для таго каб гэта стала магчымым, спачатку вылучыце адзін з элементаў, а затым — усе звязаныя групы з дапамогай кнопкі    у верхнім левым вугле вобласці даных. Пасля гэтага выберыце ў кантэкставым меню вылучанай групы:

3. Выдаліце надпіс «Фота».
4. Змяніце параметры шрыфту загалоўка.
5. Змяніце колер тэксту і фону надпісаў у вобласці даных.
6. Устаўце фонавы малюнак.

Узор выканання:

4*. З дапамогай канструктара форм стварыце аднатаблічную форму на аснове табліцы базы даных «Памятныя манеты.accdb». Дызайн формы (размяшчэнне і памер элементаў, параметры шрыфтоў, колер фону элементаў і фонавы малюнак) падбярыце самастойна.