§ 3. Стварэнне форм базы даных

Форма — аб’ект базы даных, які адлюстроўвае даныя ў выглядзе, зручным для ўспрыняцця карыстальніка.

Крыніцай даных для пабудовы формы можа быць табліца (аднатаблічная форма) ці некалькі табліц. З дапамогай форм зручна ўводзіць, праглядаць і рэдагаваць даныя ў табліцах.

Знешні выгляд формы выбіраецца ў залежнасці ад таго, з якой мэтай яна ствараецца.

Працаваць з формамі ў Access можна ў трох рэжымах:

1. Режим формы. Выкарыстоўваецца для прагляду і рэдагавання даных у табліцах.

2. Режим макета. У гэтым рэжыме зручна змяняць памер (калі памер поля не адпавядае размешчаным у ім даным) і становішча элементаў на форме (для лепшага ўспрымання даных).

3. Конструктор. Дазваляе змяняць тыя ўласцівасці формы, якія нельга змяніць у рэжыме макета — дадаваць у форму дадатковыя элементы, змяняць памеры і афармленне раздзелаў формы.

(Разгледзьце прыклад 3.1.)

У Access маюцца розныя інструменты для стварэння форм  (прыклад 3.2). К ним относятся:

1. Форма. З дапамогай гэтага інструмента форма ствараецца з наяўнага аб’екта БД і змяшчае ўсе палі крыніцы. Пасля стварэння такая форма адкрываецца ў рэжыме макета. У акне формы адначасова адлюстроўваецца толькі адзін запіс  (прыклад 3.3).

2. Пустая форма. У гэтым выпадку карыстальнік у рэжыме макета па сваім вырашэнні змяшчае на форме блокі назваў палёў і іх значэнняў.

3. Мастер форм (прыклад 3.4)Дазваляе ствараць формы, розныя як па стылі, так і па змесце.

4.  Конструктор форм (гл. Дадатак да главы 1). Прызначаны для стварэння формы любой складанасці.

У структуры любой формы можна вылучыць наступныя асноўныя раздзелы:

1. Заголовок. Размяшчаецца ў верхняй частцы формы. У вобласці загалоўка могуць размяшчацца тэкст, графіка і іншыя элементы кіравання. Для дабаўлення ці выдалення вобласці загалоўка неабходна выбраць у кантэкставым меню  , таксама можна выкарыстаць кнопку  інстументаў Конструктора форм.

2.  Область данных. Вызначае асноўную частку формы, якая змяшчае даныя, атрыманыя з крыніцы. З’яўляецца абавязковай. Можа змяшчаць элементы кіравання, а таксама даныя, якія не змяняюцца, напрыклад надпісы. Для размяшчэння ў вобласці даных элементаў кіравання выкарыстоўваюць спіс палёў і панэль элементаў Конструктора форм (гл. Дадатак да главы 1).

3. Примечание. Знаходзіцца ў ніжняй частцы формы. Access адначасова дабаўляе і выдаляе вобласці загалоўка і заўваг. Каб схаваць заўвагу, трэба паменшыць яе вышыню да 0.

(Разгледзьце прыклад 3.5.)

Пры канструяванні аднатаблічнай формы трэба выканаць шэраг дзеянняў (прыклад 3.6):

  1. Вызначыць табліцу, на аснове якой ствараецца форма (п. 2).
  2. Выбраць палі табліцы, якія павінны быць прадстаўлены на форме (п. 3).
  3. Размясціць выбраныя палі на макеце формы (п. 4).
  4. Дабавіць элементы афармлення — тэкст загалоўка, які тлумачыць тэкст, раздзяляльныя лініі, фон, малюнкі і інш. (прыклад 3.6 п. 5, прыклад 3.8).

Для выдалення элемента яго трэба вылучыць і націснуць Del.

Пасля дабаўлення поля на форму ў вобласці даных з’яўляюцца звязаныя элементы Надпись і Поле  (прыклад 3.7)

Элемент Надпись змяшчае назву поля, а элемент Поле — значэнне гэтага поля, якое мяняецца ад запісу да запісу. Пры перамяшчэнні пара гэтых элементаў рухаецца сінхронна. Для перамяшчэння аднаго з іх курсор неабходна падвесці да маркера элемента — шэрага квадраціка, размешчанага ў верхнім левым вугле рамкі, і перацягнуць.

Вышыню любога раздзела формы можна змяняць, перацягваючы мяжу раздзела пры дапамозе мышы. Для гэтага неабходна:

1. Падвесці паказальнік мышы да ніжняй мяжы раздзела. Ён прыме выгляд гарызантальнай рысы з дзвюма вертыкальнымі стрэлкамі.

2. Націснуць левую кнопку мышы і перацягнуць мяжу раздзела ўверх для атрымання патрэбнага памеру.

Такія ж дзеянні неабходна выканаць для змянення памераў палёў і надпісаў.

Табліцы баз даных глыбока схаваны ад чужых вачэй, а формы — гэта сродкі, з дапамогай якіх з базамі даных працуюць карыстальнікі. Таму да форм прад’яўляюцца павышаныя патрабаванні па дызайне. Фармаціраванне элементаў формы выконваецца інструментамі канструктара форм, укладка Формат (прыклад 3.8).

У працэсе канструявання формы трэба праглядаць атрыманы вынік у рэжыме формы і пры неабходнасці карэкціраваць уласцівасці формы ў рэжыме канструктара.

Змяненне ўласцівасцей формы і яе элементаў у рэжыме канструктара можа быць выканана шляхам змянення іх значэнняў у Окне свойств  (прыклад 3.9)

Адкрыць акно ўласцівасцей раздзела або элемента формы можна з дапамогай двайной пстрычкі па вобласці раздзела або па элеменце. Для адкрыцця акна ўласцівасцей таксама можна выбраць адпаведны пункт кантэкставага меню элемента ці раздзела.

У рэжыме формы пасля ўсіх запоўненых запісаў адлюстроўваецца пусты запіс, прызначаны для дабаўлення новых запісаў у табліцу. Да гэтага запісу можна перайсці, прагартаўшы ў форме ўсе запісы з дапамогай кнопак пераходу па запісах на панэлі навігацыі. Пры дабаўленні новага запісу ў табліцу з дапамогай формы неабходна, перамясціўшыся на пусты запіс, запоўніць палі гэтай формы (прыклад 3.10).

Прыклад 3.1. Рэжымы работы з формамі.

Прыклад 3.2. Група інструментаў Формы ўкладкі Создание.

Прыклад 3.3. Стварэнне формы з дапамогай інструмента Форма.

1. Вылучыць табліцу, якая будзе з’яўляцца крыніцай даных.

2. Выбраць      у групе Формы ўкладкі Создание.

3. Пры неабходнасці ў рэжыме Макет змяніць памеры палёў. Для гэтага:

3.1. Вылучыць поле або групу палёў, якія патрабуюць змянення памераў.

3.2. Падвесці курсор да мяжы вылучаных палёў і перацягнуць у неабходным напрамку.

Прыклад 3.4. Стварэнне формы з дапамогай Мастера форм.

1. Выбраць    у групе Формы ўкладкі Создание.

2. На кожным кроку прытрымлівацца інструкцыі.

3. Вынік (быў выбраны стужачны від адлюстравання даных і выключана поле Код):

Прыклад 3.5. Структура формы.

Прыклад 3.6. Стварэнне формы з дапамогай Конструктора форм.

1. Выбраць    у групе Формы ўкладкі Создание.

У выніку ў рабочай вобласці з’явіцца бланк пустой формы, якая не звязана ні з якой крыніцай даных.

2. Звязаць форму з крыніцай даных (табліцай). Для гэтага націснуць на кнопку .


У спісе палёў выбраць  і раскрыць спіс палёў неабходнай табліцы, выбраўшы знак «+» побач з імем табліцы. Пасля чаго знак зменіцца на «–»:

3. Змясціць патрэбныя палі ў вобласць даных канструктара формы.

Для гэтага выканаць двайную пстрычку па назве поля ў спісе палёў або перацягнуць палі са спіса палёў у вобласць даных.

4. Пры неабходнасці памяняць становішча і памеры палёў у вобласці даных (перацягнуць і выраўняць).

5. Стварыць неабходны інтэрфейс формы з дапамогай інструментаў канструктара форм (гл. Дадтак да главы 1).

Дабавіць загаловак і ўвесці тэкст загалоўка:

Для стварэння паясняльнага тэксту дабавіць элемент Надпись .

Дабавіць на форму раздзяляльныя лініі можна з дапамогай інструмента Линия .

Прыклад 3.7. Звязаныя элементы Надпись і Поле.

У рэжыме Конструктор форм:

У рэжыме формы:

Прыклад 3.8. Фармаціраванне элементаў формы.

Змяненне параметраў шрыфту.

          

2. Змяненне колеру фона  .

3. Устаўка фонавага відарыса   .

Прыклад 3.9. Окно свойств раздзела Заголовок формы.

Прыклад 3.10. Дабаўленне запісу ў табліцу з дапамогай формы.