§ 3. Стварэнне форм базы даных
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Інфармацыйныя тэхналогіі. 10 клас (Базавы ўзровень) |
Книга: | § 3. Стварэнне форм базы даных |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Четверг, 2 Май 2024, 11:30 |
Форма — аб’ект базы даных, які адлюстроўвае даныя ў выглядзе, зручным для ўспрыняцця карыстальніка. Крыніцай даных для пабудовы формы можа быць табліца (аднатаблічная форма) ці некалькі табліц. З дапамогай форм зручна ўводзіць, праглядаць і рэдагаваць даныя ў табліцах. Знешні выгляд формы выбіраецца ў залежнасці ад таго, з якой мэтай яна ствараецца. Працаваць з формамі ў Access можна ў трох рэжымах: 1. Режим формы. Выкарыстоўваецца для прагляду і рэдагавання даных у табліцах. 2. Режим макета. У гэтым рэжыме зручна змяняць памер (калі памер поля не адпавядае размешчаным у ім даным) і становішча элементаў на форме (для лепшага ўспрымання даных). 3. Конструктор. Дазваляе змяняць тыя ўласцівасці формы, якія нельга змяніць у рэжыме макета — дадаваць у форму дадатковыя элементы, змяняць памеры і афармленне раздзелаў формы. У Access маюцца розныя інструменты для стварэння форм (прыклад 3.2). К ним относятся: 1. Форма. З дапамогай гэтага інструмента форма ствараецца з наяўнага аб’екта БД і змяшчае ўсе палі крыніцы. Пасля стварэння такая форма адкрываецца ў рэжыме макета. У акне формы адначасова адлюстроўваецца толькі адзін запіс (прыклад 3.3). 2. Пустая форма. У гэтым выпадку карыстальнік у рэжыме макета па сваім вырашэнні змяшчае на форме блокі назваў палёў і іх значэнняў. 3. Мастер форм (прыклад 3.4). Дазваляе ствараць формы, розныя як па стылі, так і па змесце. 4. Конструктор форм (гл. Дадатак да главы 1). Прызначаны для стварэння формы любой складанасці. У структуры любой формы можна вылучыць наступныя асноўныя раздзелы: 1. Заголовок. Размяшчаецца ў верхняй частцы формы. У вобласці загалоўка могуць размяшчацца тэкст, графіка і іншыя элементы кіравання. Для дабаўлення ці выдалення вобласці загалоўка неабходна выбраць у кантэкставым меню , таксама можна выкарыстаць кнопку інстументаў Конструктора форм. 2. Область данных. Вызначае асноўную частку формы, якая змяшчае даныя, атрыманыя з крыніцы. З’яўляецца абавязковай. Можа змяшчаць элементы кіравання, а таксама даныя, якія не змяняюцца, напрыклад надпісы. Для размяшчэння ў вобласці даных элементаў кіравання выкарыстоўваюць спіс палёў і панэль элементаў Конструктора форм (гл. Дадатак да главы 1). 3. Примечание. Знаходзіцца ў ніжняй частцы формы. Access адначасова дабаўляе і выдаляе вобласці загалоўка і заўваг. Каб схаваць заўвагу, трэба паменшыць яе вышыню да 0. Пры канструяванні аднатаблічнай формы трэба выканаць шэраг дзеянняў (прыклад 3.6):
Для выдалення элемента яго трэба вылучыць і націснуць Del. Пасля дабаўлення поля на форму ў вобласці даных з’яўляюцца звязаныя элементы Надпись і Поле (прыклад 3.7). Элемент Надпись змяшчае назву поля, а элемент Поле — значэнне гэтага поля, якое мяняецца ад запісу да запісу. Пры перамяшчэнні пара гэтых элементаў рухаецца сінхронна. Для перамяшчэння аднаго з іх курсор неабходна падвесці да маркера элемента — шэрага квадраціка, размешчанага ў верхнім левым вугле рамкі, і перацягнуць. Вышыню любога раздзела формы можна змяняць, перацягваючы мяжу раздзела пры дапамозе мышы. Для гэтага неабходна: 1. Падвесці паказальнік мышы да ніжняй мяжы раздзела. Ён прыме выгляд гарызантальнай рысы з дзвюма вертыкальнымі стрэлкамі. 2. Націснуць левую кнопку мышы і перацягнуць мяжу раздзела ўверх для атрымання патрэбнага памеру. Такія ж дзеянні неабходна выканаць для змянення памераў палёў і надпісаў. Табліцы баз даных глыбока схаваны ад чужых вачэй, а формы — гэта сродкі, з дапамогай якіх з базамі даных працуюць карыстальнікі. Таму да форм прад’яўляюцца павышаныя патрабаванні па дызайне. Фармаціраванне элементаў формы выконваецца інструментамі канструктара форм, укладка Формат (прыклад 3.8). У працэсе канструявання формы трэба праглядаць атрыманы вынік у рэжыме формы і пры неабходнасці карэкціраваць уласцівасці формы ў рэжыме канструктара. Змяненне ўласцівасцей формы і яе элементаў у рэжыме канструктара можа быць выканана шляхам змянення іх значэнняў у Окне свойств (прыклад 3.9). Адкрыць акно ўласцівасцей раздзела або элемента формы можна з дапамогай двайной пстрычкі па вобласці раздзела або па элеменце. Для адкрыцця акна ўласцівасцей таксама можна выбраць адпаведны пункт кантэкставага меню элемента ці раздзела. У рэжыме формы пасля ўсіх запоўненых запісаў адлюстроўваецца пусты запіс, прызначаны для дабаўлення новых запісаў у табліцу. Да гэтага запісу можна перайсці, прагартаўшы ў форме ўсе запісы з дапамогай кнопак пераходу па запісах на панэлі навігацыі. Пры дабаўленні новага запісу ў табліцу з дапамогай формы неабходна, перамясціўшыся на пусты запіс, запоўніць палі гэтай формы (прыклад 3.10). |
Прыклад 3.1. Рэжымы работы з формамі. Прыклад 3.2. Група інструментаў Формы ўкладкі Создание. Прыклад 3.3. Стварэнне формы з дапамогай інструмента Форма. 1. Вылучыць табліцу, якая будзе з’яўляцца крыніцай даных. 2. Выбраць у групе Формы ўкладкі Создание. 3. Пры неабходнасці ў рэжыме Макет змяніць памеры палёў. Для гэтага: 3.1. Вылучыць поле або групу палёў, якія патрабуюць змянення памераў. 3.2. Падвесці курсор да мяжы вылучаных палёў і перацягнуць у неабходным напрамку. Прыклад 3.4. Стварэнне формы з дапамогай Мастера форм. 1. Выбраць у групе Формы ўкладкі Создание. 2. На кожным кроку прытрымлівацца інструкцыі. 3. Вынік (быў выбраны стужачны від адлюстравання даных і выключана поле Код): Прыклад 3.5. Структура формы. Прыклад 3.6. Стварэнне формы з дапамогай Конструктора форм. 1. Выбраць у групе Формы ўкладкі Создание. У выніку ў рабочай вобласці з’явіцца бланк пустой формы, якая не звязана ні з якой крыніцай даных. 2. Звязаць форму з крыніцай даных (табліцай). Для гэтага націснуць на кнопку .
3. Змясціць патрэбныя палі ў вобласць даных канструктара формы. Для гэтага выканаць двайную пстрычку па назве поля ў спісе палёў або перацягнуць палі са спіса палёў у вобласць даных. 4. Пры неабходнасці памяняць становішча і памеры палёў у вобласці даных (перацягнуць і выраўняць). 5. Стварыць неабходны інтэрфейс формы з дапамогай інструментаў канструктара форм (гл. Дадтак да главы 1). Дабавіць загаловак і ўвесці тэкст загалоўка: Для стварэння паясняльнага тэксту дабавіць элемент Надпись . Дабавіць на форму раздзяляльныя лініі можна з дапамогай інструмента Линия . Прыклад 3.7. Звязаныя элементы Надпись і Поле. У рэжыме Конструктор форм: У рэжыме формы: Прыклад 3.8. Фармаціраванне элементаў формы. Змяненне параметраў шрыфту. 2. Змяненне колеру фона . 3. Устаўка фонавага відарыса . Прыклад 3.9. Окно свойств раздзела Заголовок формы. Прыклад 3.10. Дабаўленне запісу ў табліцу з дапамогай формы. |
Пытанні да параграфу
1. Для чаго прызначаны формы? 2. Які аб’ект базы даных з’яўляецца крыніцай даных для формы? 3. У якіх рэжымах можна працаваць з формамі ў Access? 4. У якім рэжыме можна дабаўляць на форму дадатковыя элементы і змяняць афармленне формы? 5. Які рэжым работы з формамі дазваляе ўбачыць раздзелы формы? 6. Якімі спосабамі можна ствараць формы ў Access? 7. Якія асноўныя раздзелы прысутнічаюць у структуры формы? |
Практыкаванні
1. Адкрыйце базу даных «Арэнда аўтамабіляў.accdb» як вынік выканання практыкавання 2 пасля § 1. Выканайце пералічаныя заданні.
1. Устанавіце адлюстраванне адкрытых аб’ектаў у вокнах, якія перакрываюцца (гл. Дадатак да главы 1).
2. З дапамогай інструмента Форма стварыце форму «Аўтамабілі» на аснове табліцы «Аўтамабілі».
3. Адсартуйце запісы па полі «Год выпуску» ў парадку спадання. Праглядзіце запісы табліцы «Аўтамабілі» ў рэжыме табліцы. Ці паўплывала сартаванне запісаў у форме на парадак запісаў у табліцы?
4. Прагледзьце ўсе запісы, выкарыстоўваючы Панель навигации.
5. У Режиме макета змяніце памеры палёў на форме (паменшыце шырыню ўсіх палёў да неабходнай велічыні і павялічце вышыню поля з відарысам аўтамабіля).
Павінна атрымацца:
6. З дапамогай створанай формы дабаўце запісы ў табліцу «Аўтамабілі»:
Код аўт. |
Марка |
Мадэль |
Фота |
Год выпуску |
Аб’ём рухавіка |
Колер |
Кандыцыянер |
213 |
AUDI |
A4 |
2016 |
2,0 |
шэры |
||
214 |
ACURA |
TLX |
2018 |
3,5 |
белы |
Выканайце прагляд запісаў табліцы «Аўтамабілі» ў рэжыме табліцы. Якое месца занялі дабаўленыя запісы ў табліцы?
2. На аснове табліцы «Арэндатары» базы даных «Арэнда аўтамабіляў.accdb» стварыце форму з дапамогай Мастера форм.
1. Выключыце палі «Код» і «Паспарт».
2. Выберыце знешні выгляд формы .
3. Паменшыце шырыню палёў і зрушце іх улева.
4. Адсартуйце запісы па полю «Прозвішча» ў парадку ўзрастання.
Павінна атрымацца:
3. Адкрыйце форму «Аўтамабілі», створаную ў практыкаванні 1, у рэжыме канструктара. Выканайце пералічаныя заданні:
1. Выдаліце звязаную групу «Код».
2. Змяніце становішча надпісаў і палёў у вобласці даных.
Для таго каб гэта стала магчымым, спачатку вылучыце адзін з элементаў, а затым — усе звязаныя групы з дапамогай кнопкі у верхнім левым вугле вобласці даных. Пасля гэтага выберыце ў кантэкставым меню вылучанай групы:
3. Выдаліце надпіс «Фота».
4. Змяніце параметры шрыфту загалоўка.
5. Змяніце колер тэксту і фону надпісаў у вобласці даных.
6. Устаўце фонавы малюнак.
Узор выканання:
4*. З дапамогай канструктара форм стварыце аднатаблічную форму на аснове табліцы базы даных «Памятныя манеты.accdb». Дызайн формы (размяшчэнне і памер элементаў, параметры шрыфтоў, колер фону элементаў і фонавы малюнак) падбярыце самастойна.