§ 0-8. Прынцыпы беларускай арфаграфіі

Практыкаванне № 3

Размяркуйце словы на групы ў адпаведнасці з прынцыпамі арфаграфіі, якім адпавядае напісанне выдзеленых літар (спалучэнняў літар).

Просьба, падарожжа, хараство, расчараваць, вузкі, цяпліца, падказваць, перакладчык, усклікнуць, суседскі, пажаўцець, парад, юнацкі, сцяна, спяшаешся, поўдзень, абласны, смех, пяшчотны, нясвіжскі.

Прывядзіце ўласныя прыклады слоў з арфаграмамі, напісанне якіх грунтуецца адначасова на фанетычным і марфалагічным прынцыпах.

Пры напісанні пэўнай літары нярэдка адначасова спалучаюцца фанетычны і марфалагічны прынцыпы.

Параўнаем напісанне двух слоў: сказаць і спіхнуць.

У першым слове ў адпаведнасці з фанетычным прынцыпам пішам прыстаўку с-.
У слове спіхнуць па той жа прычыне таксама пішам прыстаўку с, хоць тут вымаўляецца не [с], як у слове сказаць, а [с’], і захоўваем тэту марфему ў нязменнасці.

Значыць, пры перадачы гэтай прыстаўкі ў слове спіхнуць мы кіруемся адначасова фанетычным і марфалагічным прынцыпамі (Паводле I. Лепешава).