§ 0-8. Прынцыпы беларускай арфаграфіі

Практыкаванне № 1

Запішыце тэрміны, якім адпавядаюць прыведзеныя азначэнні.

а) Раздзел навукі аб мове, у якім вывучаюцца пісьмовыя знакі, суадносіны паміж гукамі і літарамі;

б) раздзел навукі аб мове, у якім вывучаюцца правілы напісання слоў і іх частак;

в) напісанне, якое выбіраецца з шэрага магчымых і патрабуе прымянення арфаграфічнага правіла або звароту да арфаграфічнага слоўніка.

Растлумачце паходжанне запісаных вамі тэрмінаў, карыстаючыся наступнай даведкай: грэч. orthos — правільны, graphō — пішу, gramma — запіс.