* Тарас Шаўчэнка

Пытанні

1. Што аб’ядноўвае вершы ўкраінскага паэта з беларускімі творамі таго ж перыяду?
2. Які з вывучаных вершаў бліжэйшы да народнай песні?
У чым заключаецца рытмічнае і зместавае падабенства да яе?
Чаму, на вашу думку, для паэзіі першай паловы ХІХ стагоддзя ўласціва блізкасць да фальклору?
3. Параўнайце першыя радкі строф у вершы «Садок вішнёвы каля хаты».
Выкажыце меркаванне, чаму яны маюць такую будову.
Якую функцыю ў творы выконваюць паўторы слоў?
4. Разгледзьце малюнак Тараса Шаўчэнкі «Сялянскі падворак».
Якія дэталі вы дадалі б або змянілі, каб атрымалася ілюстрацыя да верша «Садок вішнёвы каля хаты»?