§ 34. Электрычны ток у металах. Звышправоднасць

Практыкаванне 24.1

1. У металічным правадніку даўжынёй l = 1,0 м праходзіць электрычны ток. Колькасць электронаў праводнасці, якія ўпарадкавана рухаюцца ў правадніку, N = 2,5 · 1019, а сіла току I = 2,0 мА. Вызначце модуль сярэдняй скорасці ўпарадкаванага руху электронаў праводнасці.

2. Супраціўленне металічнага правадніка пры тэмпературы t0 = 0,0 °С у b = 1,5 раза меншае, чым пры тэмпературы t = 120 °С. Вызначце тэмпературны каэфіцыент супраціўлення рэчыва правадніка.

3. Пры тэмпературы t0 = 0,0 °С супраціўленне вальфрамавага (a = 5,0 · 103 К1) правадніка R0 = 40 Ом. Падчас праходжання электрычнага току па правадніку яго супраціўленне павялічылася на ΔR = 100 Ом. Вызначце, на колькі змянілася тэмпература правадніка.

4. Пры тэмпературы t1 = 20,0 °С супраціўленне латуннага (α  = 6,50 · 103 К1) правадніка R 1 = 30,0 Ом. Праваднік падключылі да сеткі, напружанне якой U = 120 В. Вызначце тэмпературу правадніка, калі сіла электрычнага току, які праходзіць па ім, I = 800 мА.

5. Пры награванні меднага правадніка, плошча папярочнага сячэння якога S = 0,10 мм2, яго супраціўленне павялічылася на ΔR = 30 мОм. Вызначце, на колькі змянілася ўнутраная энергія правадніка. Для медзі тэмпературны каэфіцыент супраціўлення α = 4,3 · 10К1, шчыльнасць D = 8, 9 · 103кг over straight м cubed, удзельная цеплаёмістасць с = 380fraction numerator Дж over denominator кг times straight К end fraction, удзельнае супраціўленне ρ = 1,7 · 10Ом·м.