§ 33. З’ява самаіндукцыі. Індуктыўнасць. Энергія магнітнага поля шпулі з токам

Практыкаванне 24

1. Сіла току, які праходзіць па замкнутым праводным контуры, I = 1,2 А. Магнітнае поле гэтага току стварае магнітны паток Ф = 3,0 мВб праз паверхню, абмежаваную контурам. Вызначце індуктыўнасць контуру.

2. Пры раўнамерным змяненні сілы току ў шпулі на ΔI = –4,0 А за прамежак часу Δt = 0,10 с у ёй узнікае ЭРС самаіндукцыі calligraphic E subscript straight с = 20 В. Вызначце індуктыўнасць шпулі.

3. Вызначце ЭРС самаіндукцыі, якая ўзнікае ў шпулі, індуктыўнасць якой L = 1,2 Гн, пры раўнамерным змяненні сілы току ад I1 = 2,0 А да I2 = 6,0 А за прамежак часу Δt = 0,60 с. Вызначце прырашчэнне энергіі магнітнага поля пры дадзенай змене сілы току.

Мал.
Мал. 188

4. На малюнку 188 прыведзены графік залежнасці сілы току ў шпулі, індуктыўнасць якой L = 10 мГн, ад часу. Вызначце ЭРС самаіндукцыі праз прамежкі часу t1 = 10 с і t2 = 20 с ад моманту пачатку адліку часу.

5. Сіла току ў шпулі раўнамерна паменшылася ад I1 = 10 А да I2 = 5,0 А. Пры гэтым энергія магнітнага поля змянілася на ΔWм = –3,0 Дж. Вызначце індуктыўнасць шпулі і першапачатковае значэнне энергіі магнітнага поля.

6. Вызначце ЭРС самаіндукцыі, што ўзнікае ў шпулі, індуктыўнасць якой L = 0,12 Гн, пры раўнамерным памяншэнні сілы току ад I1 = 8,0 А, калі за прамежак часу t1 = 0,20 с энергія магнітнага поля паменшылася ў α = 2,0 раза.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

7. Энергія магнітнага поля шпулі з індуктыўнасцю L1 = 0,5 Гн большая за энергію магнітнага поля шпулі з індуктыўнасцю L2 у α = 1,5 раза. Вызначце індуктыўнасць другой шпулі, калі адносіны ўласнага магнітнага патоку праз паверхні, абмежаваныя віткамі другой шпулі, да ўласнага магнітнага патоку праз паверхні, абмежаваныя віткамі першай шпулі, straight Ф subscript 2 over straight Ф subscript 1 equals 2.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню