§ 29. Сіла Ампера. Прынцып суперпазіцыі магнітных палёў

Практыкаванне 21

1. Прамалінейны праваднік даўжынёй l = 40 см знаходзіцца ў аднародным магнітным полі, модуль індукцыі якога B = 0,50 Тл. Сіла току ў правадніку I = 8,0 А. Вызначце найбольшае і найменшае значэнні сілы, якая дзейнічае на праваднік з боку магнітнага поля.

2. Прамалінейны праваднік даўжынёй l = 1,5 м знаходзіцца ў аднародным магнітным полі, модуль індукцыі якога B = 0,20 Тл. Сіла току ў правадніку I = 3,0 А. Вызначце вугал паміж напрамкамі току і індукцыі магнітнага поля, калі на праваднік дзейнічае сіла Ампера, модуль якой F = 0,64 Н.

Мал.
Мал. 166

3. Прамалінейны праваднік даўжынёй l = 50 см размешчаны перпендыкулярна лініям індукцыі аднароднага магнітнага поля (мал. 166). Сіла току ў правадніку I = 2,0 А. На праваднік з боку магнітнага поля дзейнічае сіла, модуль якой F = 0,40 Н. Вызначце модуль і напрамак індукцыі магнітнага поля.

4. Сіла току ў прамалінейным правадніку, плошча папярочнага сячэння якога S = 0,10 см2, складае I = 3,9 А. У аднародным магнітным полі, модуль індукцыі якога B = 0,20 Тл, на праваднік дзейнічае максімальна магчымая для дадзенага магнітнага поля сіла Ампера. Вызначце шчыльнасць рэчыва правадніка, калі модуль сілы Ампера роўны модулю сілы цяжару, што дзейнічае на праваднік.

5. Магнітнае поле ўтворана накладаннем двух аднародных магнітных палёў, модулі індукцыі якіх B1 = 0,03 Тл і B2 = 0,04 Тл. Вызначце модуль індукцыі рэзультуючага поля, калі лініі індукцыі гэтых палёў узаемна перпендыкулярныя.

6. Магнітнае поле, модуль індукцыі якога B = 0,03 Тл, утворана накладаннем двух аднародных магнітных палёў. Вызначце максімальна магчымае значэнне індукцыі першага поля, калі модуль індукцыі другога поля B2 = 0,02 Тл.

7. Магнітнае поле, модуль індукцыі якога B = 0,02 Тл, утворана накладаннем двух аднародных магнітных палёў. Вызначце мінімальна магчымае значэнне модуля індукцыі другога поля, калі модуль індукцыі першага поля B1 = 0,05 Тл.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

8. Прамалінейна праваднік даўжынёй l = 40 см і масай m = 20 г размешчаны гарызантальна і перпендыкулярна гарызантальным лініям індукцыі аднароднага магнітнага поля, модуль індукцыі якога B = 40 мТл. Вызначце сілу току, які праходзіць па правадніку, калі ён заслізгае па праводных шынах без трэння з накіраваным вертыкальна ўніз паскарэннем, модуль якога а = 1,0straight м over straight с squared.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню