§ 29. Сіла Ампера. Прынцып суперпазіцыі магнітных палёў
Прыклад рашэння задачы
У аднародным магнітным полі, індукцыя якога накіравана вертыкальна ўніз і яе модуль B = 0,50 Тл, на лёгкіх правадах гарызантальна падвешаны прамалінейны металічны стрыжань даўжынёй l = 0,20 м і масай m = 50 г. Сіла току, які праходзіць па стрыжні, I = 5,0 А. Вызначце, на які вугал ад вертыкалі адхіліліся правады, якія падтрымліваюць стрыжань. Уздзеянне магнітнага поля на ток у падводзячых правадах не прымаць пад увагу.
Дадзена:
В = 0,50 Тл
l = 0,20 м
m = 50 г = 0,050 кг
I = 5,0 А
В = 0,50 Тл
l = 0,20 м
m = 50 г = 0,050 кг
I = 5,0 А
α — ?
Рашэнне. На стрыжань дзейнічаюць сілы пругкасці правадоў , сіла цяжару і сіла Ампера (мал. 165). Модуль гэтай сілы вызначаюць паводле закона Ампера: . Пры раўнавазе стрыжня вектарная сума сіл роўная нулю: . З малюнка 165 вынікае:
такім чынам, α = 45°.
Адказ: α = 45°.