§ 26. Закон Ома для поўнага электрычнага ланцуга. ККД крыніцы току

Розныя рэжымы работы электрычнага ланцуга. Пераўтворым формулу (26.4):

IRcalligraphic EIr,

паколькі IR = U, то

Ucalligraphic E - Ir.

(26.6)

З выразу (26.6) вынікае, што пры разамкнутым ланцугу (I = 0) напружанне паміж полюсамі крыніцы току роўнае яго ЭРС: U = calligraphic E. Значыць, вымераць ЭРС крыніцы току можна, падключыўшы да яе полюсаў вальтметр з бясконца вялікім уласным супраціўленнем (каб не парушаць рэжым разамкнутага ланцуга).

У выпадку, калі супраціўленне знешняга ўчастка ланцуга імкнецца да нуля (R → 0), сіла току ўзрастае і дасягае максімальнага значэння. Падзенне напружання на крыніцы току пры гэтым роўнае ЭРС, а напружанне паміж яго полюсамі — нулю.

Такі рэжым работы крыніцы току называюць кароткім замыканнем, а максімальна магчымую для дадзенай крыніцы сілу току называюць сілай току кароткага замыкання:

I subscript straight к. straight з end subscript equals calligraphic E over r comma 

дзе r — унутранае супраціўленне крыніцы току.

Для крыніц току з нязначным унутраным супраціўленнем (напрыклад, у аўтамабільных акумулятараў r ≈ 0,01 Ом) рэжым кароткага замыкання надзвычай небяспечны, бо можа прывесці да пашкоджання крыніцы току і нават з’явіцца прычынай пажару.

Ад тэорыі да практыкі

Сіла току пры кароткім замыканні батарэйкі Iк.з = 2 А. Калі да батарэйкі падключылі рэзістар з супраціўленнем R = 3 Ом, сіла току стала I = 1 А. Як змянілася поўнае супраціўленне ланцуга? Чаму роўнае ўнутранае супраціўленне батарэйкі?