§ 23-1. Злучэнне кандэнсатараў
Прыклад рашэння задачы
Кандэнсатар электраёмістасцю С1 = 4,0 мкФ, зараджаны да напружання U1 = 140 В, злучаны аднайменна зараджанымі абкладкамі з кандэнсатарам электраёмістасцю С2 = 2,0 мкФ, зараджаным да напружання U2 = 200 В. Вызначце напружанне на полюсах батарэі кандэнсатараў.
Дадзена:
С1 = 4,0 мкФ = 4,0 · 10–6 Ф
U1 = 140 В
С2 = 2,0 мкФ = 2,0 · 10–6 Ф
U2 = 200 В
С1 = 4,0 мкФ = 4,0 · 10–6 Ф
U1 = 140 В
С2 = 2,0 мкФ = 2,0 · 10–6 Ф
U2 = 200 В
Uб — ?
Рашэнне. Калі аднайменна зараджаныя абкладкі кандэнсатара злучылі і іх патэнцыялы сталі аднолькавымі, можна звярнуцца да заканамернасцей паралельнага злучэння. Пры паралельным злучэнні электраёмістасць батарэі кандэнсатараў Сб = С1 + С2 (1).
Напружанне на полюсах батарэі (2). Зарад батарэі qб = q1 + q2 (3), дзе q1 = C1U1 (4) i q2 = C2U2 (5) — зарады на першым і другім кандэнсатарах да іх злучэння. Рашаючы разам ураўнанні (1) — (5), атрымаем:
Такім чынам,
Адказ: Uб = 0,16 кВ.