§ 23-1. Злучэнне кандэнсатараў
Для атрымання патрэбнай велічыні электраёмістасці кандэнсатары аб'ядноўваюць у батарэі, выкарыстоўваючы іх паралельнае і паслядоўнае злучэнне. Як разлічыць электраёмістасць батарэі кандэнсатараў?
Паралельнае злучэнне кандэнсатараў. Пры паралельным злучэнні (мал. 124.1) дадатна зараджаныя абкладкі кандэнсатараў аб'ядноўваюць у адну групу, а адмоўна зараджаныя — у другую. Пры такім злучэнні напружанне на ўсіх кандэнсатарах аднолькавае, але іх зарады могуць быць рознымі.
Пры паралельным злучэнні кандэнсатараў:
1) напружанне на полюсах батарэі кандэнсатараў роўнае напружанню на кожным кандэнсатары:
2) поўны зарад аднаго знака батарэі кандэнсатараў роўны суме зарадаў асобных кандэнсатараў:
3) электраёмістасць батарэі кандэнсатараў роўная суме электраёмістасцей асобных кандэнсатараў:
бо и .
Калі паралельна злучаюць n аднолькавых кандэнсатараў з электраёмістасцю С1, то электраёмістасць такой батарэі Сб = nС1
Паралельнае злучэнне кандэнсатараў выкарыстоўваюць для атрымання вялікай электраёмістасці.