Печатать книгуПечатать книгу

§ 23-1. Злучэнне кандэнсатараў

Сайт: Профильное обучение
Курс: Фізіка. 10 клас
Книга: § 23-1. Злучэнне кандэнсатараў
Напечатано:: Гость
Дата: Пятница, 3 Май 2024, 14:26

Для атрымання патрэбнай велічыні электраёмістасці кандэнсатары аб'ядноўваюць у батарэі, выкарыстоўваючы іх паралельнае і паслядоўнае злучэнне. Як разлічыць электраёмістасць батарэі кандэнсатараў?

Паралельнае злучэнне кандэнсатараў. Пры паралельным злучэнні (мал. 124.1) дадатна зараджаныя абкладкі кандэнсатараў аб'ядноўваюць у адну групу, а адмоўна зараджаныя — у другую. Пры такім злучэнні напружанне на ўсіх кандэнсатарах аднолькавае, але іх зарады могуць быць рознымі.

Мал.
Мал. 124.1

Пры паралельным злучэнні кандэнсатараў:

1) напружанне на полюсах батарэі кандэнсатараў роўнае напружанню на кожным кандэнсатары:

U subscript straight б equals U subscript 1 equals U subscript 2 equals horizontal ellipsis space equals U subscript n semicolon

2) поўны зарад аднаго знака батарэі кандэнсатараў роўны суме зарадаў асобных кандэнсатараў:

q subscript straight б equals q subscript 1 plus q subscript 2 plus horizontal ellipsis space plus q subscript n semicolon

3) электраёмістасць батарэі кандэнсатараў роўная суме электраёмістасцей асобных кандэнсатараў:

C subscript straight б equals C subscript 1 plus C subscript 2 plus horizontal ellipsis space plus C subscript n semicolon

бо q subscript straight б equals C subscript straight б U subscript straight б и C subscript straight б U subscript straight б equals C subscript 1 U subscript 1 plus C subscript 2 U subscript 2 plus horizontal ellipsis plus C subscript n U subscript n.

Калі паралельна злучаюць n аднолькавых кандэнсатараў з электраёмістасцю С1, то электраёмістасць такой батарэі Сб = 1

Паралельнае злучэнне кандэнсатараў выкарыстоўваюць для атрымання вялікай электраёмістасці.

Пры паслядоўным злучэнні (мал. 124.2) дадатна зараджаная абкладка папярэдняга кандэнсатара злучана з адмоўна зараджанай абкладкай наступнага. Пры такім злучэнні модулі зарадаў на ўсіх абкладках роўныя, а сумарны зарад злучаных адна з адной абкладак роўны нулю.

Мал.
Мал. 124.2

Пры паслядоўным злучэнні кандэнсатараў:

1) напружанне на полюсах батарэі кандэнсатараў роўнае суме напружанняў на ўсіх асобных кандэнсатарах:

Ua with apostrophe on topUU=...= Un;

2) зарад батарэі кандэнсатараў роўны зараду кожнага аднаго кандэнсатара:

qб = q+ q+...+ qn;

3) велічыня, адваротная электраёмістасці батарэі, роўная суме велічынь, адваротных электраёмістасцям асобных кандэнсатараў:

1 over C subscript б equals 1 over C subscript 1 plus 1 over C subscript 2 plus... plus 1 over C subscript n,

бо U subscript б equals q subscript б over C subscript б і q subscript б over C subscript б equals q subscript 1 over C subscript 1 plus q subscript 2 over C subscript 2 plus... plus q subscript n over C subscript n.

Калі паслядоўна злучаны n аднолькавых кандэнсатараў з электраёмістасцю С1, то C subscript straight б equals C subscript 1 over n.

Батарэі кандэнсатараў

Від злучэння

Паралельнае

Паслядоўнае

Схема злучэння

img img

Зарады на абкладках

 qб = q+ q+...+ qn

qб=q1+q2+...+qn

Напружанне паміж абкладкамі

Uб UU=...= Un

Uб=U1=U2=...=Un

Электраёмістасць батарэі кандэнсатараў

Сб = С1 + С2 +…+ Сn

1 over C subscript б equals 1 over C subscript 1 plus 1 over C subscript 2 plus... plus 1 over C subscript n

img

1. Якія заканамернасці мае паралельнае злучэнне кандэнсатараў?

2. Якія заканамернасці мае паслядоўнае злучэнне кандэнсатараў?

Прыклад рашэння задачы

Кандэнсатар электраёмістасцю С1 = 4,0 мкФ, зараджаны да напружання U1 = 140 В, злучаны аднайменна зараджанымі абкладкамі з кандэнсатарам электраёмістасцю С2 = 2,0 мкФ, зараджаным да напружання U2 = 200 В. Вызначце напружанне на полюсах батарэі кандэнсатараў.

Дадзена:
С1 = 4,0 мкФ = 4,0 · 10–6 Ф
U1 = 140 В
С2 = 2,0 мкФ = 2,0 · 10–6 Ф
U2 = 200 В
Uб — ?

Рашэнне. Калі аднайменна зараджаныя абкладкі кандэнсатара злучылі і іх патэнцыялы сталі аднолькавымі, можна звярнуцца да заканамернасцей паралельнага злучэння. Пры паралельным злучэнні электраёмістасць батарэі кандэнсатараў Сб = С1 + С2 (1).

Напружанне на полюсах батарэі U subscript straight б equals q subscript straight б over C subscript straight б (2). Зарад батарэі qб = q1 + q2 (3), дзе q1 = C1U1 (4) i q2 = C2U2 (5) — зарады на першым і другім кандэнсатарах да іх злучэння. Рашаючы разам ураўнанні (1) — (5), атрымаем:

U subscript straight б equals fraction numerator C subscript 1 U subscript 1 plus C subscript 2 U subscript 2 over denominator C subscript 1 plus C subscript 2 end fraction.

Такім чынам,

U subscript straight б equals fraction numerator 4 comma 0 times 10 to the power of negative 6 end exponent space straight Ф space times 140 space straight В plus 2 comma 0 times 10 to the power of negative 6 end exponent space straight Ф space times 200 space straight В over denominator 4 comma 0 times 10 to the power of negative 6 end exponent space straight Ф plus 2 comma 0 times 10 to the power of negative 6 end exponent space straight Ф end fraction equals 1 comma 6 times 10 squared space straight В equals 0 comma 16 space кВ.

Адказ: Uб = 0,16 кВ.

Практыкаванне 17.1

1. Вызначце электраёмістасць батарэі кандэнсатараў, адлюстраванай на малюнку 124.3, калі С1 = 5,0 мкФ, С2 = 3,0 мкФ, С3 = 9,0 мкФ, С4 = 2,0 мкФ.

Мал.
Мал. 124.3

2. Кандэнсатар электраёмістасцю С1 = 4,00 мкФ злучылі паслядоўна з кандэнсатарам электраёмістасцю С2 = 5,00 мкФ. Вызначце напружанні на кандэнсатарах, калі напружанне на полюсах батарэі Uб = 270 В.

3. Два аднолькавыя плоскія паветраныя кандэнсатары злучылі паслядоўна і падключылі да крыніцы пастаяннага электрычнага току. Вызначце, як і ў колькі разоў зменіцца модуль напружанасці электрастатычнага поля аднаго з кандэнсатараў, калі прастору паміж яго абкладкамі цалкам запоўніць дыэлектрыкам з дыэлектрычнай пранікальнасцю ε = 4,0.

4. Два адасобленыя праваднікі, электраёмістасці якіх С1 = 3,0 пФ і С2 = 5,0 пФ, размешчаны ў паветры. Патэнцыял першага правадніка
straight phi subscript 1= 24 В, а другога — straight phi subscript 2 = 30 В. Вызначце патэнцыял гэтых праваднікоў пасля іх кароткачасовага злучэння тонкім доўгім правадніком.