§ 23-1. Злучэнне кандэнсатараў

Практыкаванне 17.1

1. Вызначце электраёмістасць батарэі кандэнсатараў, адлюстраванай на малюнку 124.3, калі С1 = 5,0 мкФ, С2 = 3,0 мкФ, С3 = 9,0 мкФ, С4 = 2,0 мкФ.

Мал.
Мал. 124.3

2. Кандэнсатар электраёмістасцю С1 = 4,00 мкФ злучылі паслядоўна з кандэнсатарам электраёмістасцю С2 = 5,00 мкФ. Вызначце напружанні на кандэнсатарах, калі напружанне на полюсах батарэі Uб = 270 В.

3. Два аднолькавыя плоскія паветраныя кандэнсатары злучылі паслядоўна і падключылі да крыніцы пастаяннага электрычнага току. Вызначце, як і ў колькі разоў зменіцца модуль напружанасці электрастатычнага поля аднаго з кандэнсатараў, калі прастору паміж яго абкладкамі цалкам запоўніць дыэлектрыкам з дыэлектрычнай пранікальнасцю ε = 4,0.

4. Два адасобленыя праваднікі, электраёмістасці якіх С1 = 3,0 пФ і С2 = 5,0 пФ, размешчаны ў паветры. Патэнцыял першага правадніка
straight phi subscript 1= 24 В, а другога — straight phi subscript 2 = 30 В. Вызначце патэнцыял гэтых праваднікоў пасля іх кароткачасовага злучэння тонкім доўгім правадніком.