§ 23. Кандэнсатары. Электраёмістасць кандэнсатара. Электраёмістасць плоскага кандэнсатара
Практыкаванне 17
1. Вызначце электраёмістасць кандэнсатара, калі напружанне паміж яго абкладкамі U = 20 В, а зарад q = 5,0 · 10–4 Кл.
2. Электраёмістасць плоскага паветранага кандэнсатара C = 54 пФ. Вызначце адлегласць паміж яго абкладкамі, калі плошча іх перакрыцця S = 300 см2.
3. Вызначце, як зменіцца электраёмістасць плоскага кандэнсатара, калі плошчу перакрыцця яго абкладак павялічыць у α = 2 разы, а адлегласць паміж імі паменшыць у β = 3 разы.
4. Абкладкі плоскага кандэнсатара плошчай S = 100 см2 кожная размешчаны на адлегласці d = 2,0 мм. Прастора паміж імі запоўнена слюдой, дыэлектрычная пранікальнасць якой ε = 6,0. Вызначце зарад кандэнсатара, калі напружанне паміж яго абкладкамі U = 3,0 кВ.
5. Вызначце модуль напружанасці электрастатычнага поля паміж абкладкамі плоскага паветранага кандэнсатара, зарад якога q = 20 нКл, а плошча перакрыцця абкладак S = 50 см2.
6. Модуль напружанасці электрастатычнага поля ў прасторы паміж абкладкамі плоскага паветранага кандэнсатара . Не адключаючы кандэнсатар ад крыніцы току, адлегласць паміж яго абкладкамі зменшылі ў α = 4,0 раза. Вызначце модуль напружанасці поля пасля збліжэння абкладак.
7. Кропля, маса якой m = 1,5 г, знаходзіцца ў раўнавазе паміж гарызантальна размешчанымі абкладкамі плоскага паветранага кандэнсатара, зараджанага да напружання U = 500 В. Вызначце адлегласць паміж абкладкамі, калі зарад кроплі q = 0,15 мкКл.
8. Абкладкі плоскага кандэнсатара плошчай S = 200 см2 кожная размешчаны на адлегласці d =