§ 23. Кандэнсатары. Электраёмістасць кандэнсатара. Электраёмістасць плоскага кандэнсатара

Практыкаванне 17

1. Вызначце электраёмістасць кандэнсатара, калі напружанне паміж яго абкладкамі U = 20 В, а зарад q = 5,0 · 10–4 Кл.

2. Электраёмістасць плоскага паветранага кандэнсатара C = 54 пФ. Вызначце адлегласць паміж яго абкладкамі, калі плошча іх перакрыцця S = 300 см2.

3. Вызначце, як зменіцца электраёмістасць плоскага кандэнсатара, калі плошчу перакрыцця яго абкладак павялічыць у α = 2 разы, а адлегласць паміж імі паменшыць у β = 3 разы.

4. Абкладкі плоскага кандэнсатара плошчай S = 100 см2 кожная размешчаны на адлегласці d = 2,0 мм. Прастора паміж імі запоўнена слюдой, дыэлектрычная пранікальнасць якой ε = 6,0. Вызначце зарад кандэнсатара, калі напружанне паміж яго абкладкамі U = 3,0 кВ.

5. Вызначце модуль напружанасці электрастатычнага поля паміж абкладкамі плоскага паветранага кандэнсатара, зарад якога q = 20 нКл, а плошча перакрыцця абкладак S = 50 см2.

6. Модуль напружанасці электрастатычнага поля ў прасторы паміж абкладкамі плоскага паветранага кандэнсатара E subscript 1 equals 2 comma 1 space кВ over straight м. Не адключаючы кандэнсатар ад крыніцы току, адлегласць паміж яго абкладкамі зменшылі ў α = 4,0 раза. Вызначце модуль напружанасці поля пасля збліжэння абкладак.

7. Кропля, маса якой m = 1,5 г, знаходзіцца ў раўнавазе паміж гарызантальна размешчанымі абкладкамі плоскага паветранага кандэнсатара, зараджанага да напружання U = 500 В. Вызначце адлегласць паміж абкладкамі, калі зарад кроплі q = 0,15 мкКл.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

8. Абкладкі плоскага кандэнсатара плошчай S = 200 см2 кожная размешчаны на адлегласці d = 4,0 мм адна ад адной. Прастора паміж імі часткова запоўнена дыэлектрыкам з дыэлектрычнай пранікальнасцю ε = 6,0. Вызначце модуль сіл прыцяжэння зарадаў абкладак, калі напружанне на кандэнсатары U = 2,0 кВ.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню