§ 19. Напружанасць электрастатычнага поля. Прынцып суперпазіцыі

Практыкаванне 14

1. У некаторы пункт электрастатычнага поля, у якім модуль напружанасці E equals 160 кВ over straight м, змяшчаюць пунктавы зарад q = 4,00 нКл. Вызначце модуль сілы, якая дзейнічае на гэты зарад з боку электрастатычнага поля.

2. Вызначце модуль пунктавага зараду, які знаходзіцца ў паветры, калі на адлегласці r = 1,0 см ад зараду модуль напружанасці поля E equals 3 comma 6 кВ over straight м.

3. Два дадатныя пунктавыя зарады знаходзяцца на адлегласці r0 = 10 см адзін ад аднаго. У пункце, размешчаным на прамой, якая злучае зарады, на адлегласці r1 = 8,0 см ад першага зараду модуль напружанасці рэзультуючага электрастатычнага поля роўны нулю. Вызначце адносіны зарадаў Q subscript 1 over Q subscript 2.

Мал.
Мал. 110

4. Электрастатычнае поле ў пэўным пункце створана нерухомымі пунктавымі зарадамі Q1 = –4Q і Q2 = Q (мал. 110).

а) Адлюструйце ў выбраным вамі маштабе напружанасці E with rightwards arrow on top subscript 1 A end subscriptE with rightwards arrow on top subscript 2 A end subscript палёў, створаных кожным зарадам у пункце А.

б) Пазначце на малюнку напрамак рэзультуючай напружанасці E with rightwards arrow on top subscript A.

в) Вызначце модуль рэзультуючай на пружа насці ЕА поля, калі |Q| = 8,0 нКл.

5. Пылінка масай m = 2,5 · 10–8 г мае зарад q = 5,0 · 10–12 Кл. Напружанасць поля ў пункце, дзе знаходзіцца пылінка, накіравана вертыкальна ўверх. Вызначце модуль напружанасці электрастатычнага поля, калі пылінка знаходзіцца ў раўнавазе.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

6. Тры аднолькавыя адмоўныя пунктавыя зарады, модулі якіх open vertical bar Q close vertical bar equals 2 comma 0 space нКл, размешчаны ў вяршынях раўнабедранага прамавугольнага трохвугольніка. Вызначце напружанасць электрастатычнага поля ў пункце прасторы, што знаходзіцца на сярэдзіне гіпатэнузы, даўжыня якой а = 8,0 см.

7. Часціца масай m = 2,0 мг і зарадам q = 9,5 пКл пачынае рухацца ў вакууме ў электрастатычным полі, модуль напружанасці якога E equals 8 comma 0 times 10 to the power of 5 space straight В over straight м. Напружанасць поля аднолькавая ва ўсіх яго пунктах і накіравана гары зантальна. Вызначце модуль паскарэння гэтай часціцы і шлях, пройдзены ёю за першую секунду руху.

8. Зарад адасобленай металічнай сферы, якая знаходзіцца ў паветры, Q = 0,20 мкКл. Вызначце максімальнае значэнне напружанасці электрастатычнага поля, створанага зарадам гэтай сферы, калі яе дыяметр d = 0,80 м.

9. Бясконцую раўнамерна зараджаную плоскую пласціну змясцілі ў аднароднае электрычнае поле, напружанасць якога перпендыкулярная яе паверхні. Модулі рэзультуючых напружанасцей палёў злева і справа ад пласціны E subscript 1 equals 1 comma 0 space кВ over straight м i E subscript 2 equals 3 comma 0 space кВ over straight м адпаведна (мал. 110.1). Вызначце модуль сілы, якая дзейнічае на адзінку плошчы S = 1,0 м2 пласціны.

Мал.
Мал. 110.1