§ 17. Узаемадзеянне пунктавых зарадаў. Закон Кулона

Практыкаванне 13

1. Вызначце модуль сіл узаемадзеяння двух аднолькавых нерухомых пункта вых зарадаў q1 = q2 = 9,0 нКл, якія знаходзяцца на адлегласці r = 0,30 м у ваку уме. У колькі разоў паменшыцца ці павялічыцца модуль сіл узаемадзеяння гэтых зарадаў, калі змясціць іх у газу, дыэлектрычная пранікальнасць якой ε = 2,0?

2. Вызначце, у колькі разоў трэба павялічыць адлегласць паміж двума нерухомымі пунктавымі зарадамі, каб модуль сіл узаемадзеяння застаўся ранейшым пры павелічэнні колькаснага значэння аднаго з зарадаў α = 4 разы.

3. Два аднолькавыя маленькія праводныя шарыкі, зарады якіх адрозні ваюцца ў два разы, знаходзяцца на адлегласці r = 50 см. Вызначце адлегласць, на якую неабходна развесці шарыкі пасля судакранання, каб модуль сіл іх узаемадзеяння застаўся ранейшым.

Мал.
Мал. 103

4. Пунктавыя зарады q1 і q2 замацаваны ў вакууме (мал. 103). Вызначце модуль і напрамак рэзультуючай сілы, якая дзейнічае на зарад q3, змешчаны ў пункт, які знаходзіцца на сярэдзіне адрэзка, што злучае гэтыя зарады.

5. Зарады двух аднолькавых маленькіх шарыкаў масай m = 40 г кожны аднолькавыя. Адлегласць паміж шарыкамі істотна перавышае іх памеры. Вызначце модуль зарадаў шарыкаў, калі кулонаўская сіла іх адштурхвання ўраўнаважвае сілу гравітацыйнага прыцяжэння гэтых шарыкаў.

6. Невялікі шарык, зарад якога q1 = 20 нКл і маса m = 60 мг, падвешаны ў паветры на шаўковай нітцы. Пасля таго як на вертыкалі, якая праходзіць праз цэнтр шарыка, на адлегласці r = 15 см ніжэй яго змясцілі другі маленькі шарык, зараджаны адмоўна, модуль сілы пругкасці ніткі павялічыўся ў два разы. Вызначце зарад другога шарыка.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

7. Тры першапачаткова замацаваныя аднолькавыя пунктавыя зарады q1 = q2 = q3 = q0 = 1,0 мкКл размешчаны ў вяршынях роўнастаронняга трохвугольніка. Вызначце, які пунктавы зарад трэба змясціць у цэнтр трохвугольніка, каб уся сістэма знаходзілася ў раўнавазе пасля вызвалення першапачаткова замацаваных зарадаў.