§ 17. Узаемадзеянне пунктавых зарадаў. Закон Кулона

Мал.
Мал. 98

Закон Кулона. Кулон дэталёва даследаваў узаемадзеянне нерухомых пунктавых зарадаў. Ён шляхам доследаў вывучыў залежнасць сіл электрычнага ўзаемадзеяння цел ад модуляў зарадаў гэтых цел і адлегласці паміж імі.

У сваіх доследах Кулон выкарыстоўваў спецыяльную прыладу — круцільныя вагі (мал. 98). Круцільныя вагі ўяўляюць з сябе два шкляныя цыліндры, унутры якіх на тонкай сярэбранай нітцы падвешаны лёгкі неправодны каромысел. На адным канцы каромысла замацаваны праводны шар 1, а на другім — папяровая процівага 3. Шар 1 можна зараджаць з дапамогай такога самага праводнага шара 2. Ён знаходзіцца на ізалюючым стрыжні, які замацаваны на накрыўцы ніжняга цыліндра. У час судакранання шара 1 з зараджаным шарам 2 зарад размяркоўваецца паміж імі пароўну, і шары адштурхваюцца.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

Выкарыстоўваючы круцільныя вагі, Кулон атрымаў залежнасць модуля сіл узаемадзеяння двух зараджаных шароў ад велічынь зарадаў і ад адлегласці паміж імі. Паводле вугла закручвання ніткі, які адлічваецца па шкале прыбора, можна вызначыць сілу ўзаемадзеяння зараджаных шароў open vertical bar F with rightwards arrow on top subscript 21 close vertical bar equals open vertical bar F with rightwards arrow on top subscript 12 close vertical bar equals F. Кулон вызначыў, што модуль сіл узаемадзеяння двух зараджаных шароў адваротна прапарцыянальны квадрату адлегласці паміж імі: F tilde 1 over r squared.

Для вымярэння залежнасці модуля сіл узаемадзеяння шароў ад іх зарадаў вучоны знайшоў просты спосаб. Разраджаючы шар 2 дотыкам рукі, а затым дакранаючыся ім да ўжо зараджанага шара 1, Кулон змог атрымаць на ім зарады, модуль якіх быў у 2, 4, 8 і г. д. разоў меншы за першапачатковы. Ён высветліў, што пры нязменнай адлегласці модуль сіл узаемадзеяння двух нерухомых невялікіх зараджаных цел прама прапарцыянальны здабытку модуляў электрычных зарадаў кожнага з іх: F tilde open vertical bar q subscript 1 close vertical bar times open vertical bar q subscript 2 close vertical bar.

Абагульніўшы эксперыментальныя даныя, Кулон сфармуляваў закон, які атрымаў яго імя.

Закон Кулона: модулі сіл узаемадзеяння двух нерухомых пунктавых зараджаных цел у вакууме прама прапарцыянальныя здабытку модуляў зарадаў гэтых цел, адваротна прапарцыянальныя квадрату адлегласці паміж імі, а самі сілы накіраваны ўздоўж прамой, якая злучае гэтыя целы:

F equals k fraction numerator open vertical bar q subscript 1 close vertical bar times open vertical bar q subscript 2 close vertical bar over denominator r squared end fraction comma 

(17.1)

дзе k — каэфіцыент прапарцыянальнасці, які залежыць ад выбару адзінак фізічных велічынь; |q1| і |q2| — модулі пунктавых зарадаў; r — адлегласць паміж імі.

У СІ каэфіцыент прапарцыянальнасці

k equals fraction numerator F r squared over denominator open vertical bar q subscript 1 close vertical bar times open vertical bar q subscript 2 close vertical bar end fraction equals fraction numerator 1 over denominator 4 straight pi straight epsilon subscript 0 end fraction equals 8 comma 99 times 10 to the power of 9 space fraction numerator straight Н times straight м squared over denominator Кл squared end fraction comma

дзе straight epsilon subscript 0 equals space 8 comma 85 times 10 to the power of negative 12 end exponent space fraction numerator Кл squared over denominator straight Н times straight м squared end fractionэлектрычная пастаянная.

Мал.
Мал. 99

Сілы F with rightwards arrow on top subscript 21 і F with rightwards arrow on top subscript 12 узаемадзеяння нерухомых пунктавых зарадаў (мал. 99) называюць кулонаўскімі сіламі. У адпаведнасці з трэцім законам Ньютана гэтыя сілы супрацьлегла накіраваныя F with rightwards arrow on top subscript 12 equals negative F with rightwards arrow on top subscript 21, а іх модулі роўныя. Адзначым, што сілы электрастатычнага ўзаемадзеяння з’яўляюцца сіламі адштурхвання для аднайменных зарадаў (мал. 99, а) і сіламі прыцяжэння для розна іменных (мал. 99, б).

Ад тэорыі да практыкі

Два маленькія дадатна зараджаныя шарыкі замацаваны на адлегласці r адзін ад аднаго. Як зменіцца модуль сіл электрастатычнага ўзаемадзеяння шарыкаў, калі: 1) паменшыць зарад кожнага шарыка ў чатыры разы; 2) павялічыць адлегласць паміж шарыкамі ў чатыры разы; 3) павялічыць зарад кожнага шарыка і адлегласць паміж імі ў два разы?

Як змяніліся б сілы электрастатычнага ўзаемадзеяння шарыкаў, калі б: 1) шарыкі былі зараджаныя адмоўна; 2) адзін з шарыкаў зараджаны адмоўна, а другі дадатна?

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

Цікава ведаць

Эксперыментальныя факты сведчаць пра тое, што ўздзеянне нерухомага у дадзенай інерцыяльнай сістэме адліку пунктавага зараду на пунктавы зарад, які рухаецца, можна апісаць законам Кулона з прымальнай дакладнасцю. Так, апісанне рассеяння α-частиц на ядрах атамаў золата ў доследах Рэзерфорда з дапамогай мадэлі пунктавага зараду, на які дзейнічае кулонаўская сіла з боку нерухомага ядра, адпавядае эксперыментальным даным у межах дакладнасці апошніх.

Два і больш зарадаў, якія рухаюцца ў дадзенай інерцыяльнай сістэме, не могуць характарызавацца толькі кулонаўскім узаемадзеяннем, бо кожны з іх стварае ў навакольнай прасторы магнітнае поле, якое дзейнічае магнітнай сілай на астатнія зарады, што рухаюцца ў ім.