§ 10. Вільготнасць паветра

Практыкаванне 6

1. Пры тэмпературы t = 16 °С парцыяльны ціск вадзяной пары ў паветры pп = 1,2 кПа. Вызначце адносную вільготнасць паветра.

2. Вызначце адносную вільготнасць паветра ў памяшканні ўмяшчальнасцю V = 200 м3, калі маса вадзяной пары ў памяшканні m = 2,4 кг, а тэмпература паветра t = 20 °С.

3. Пры тэмпературы t = 18 °С адносная вільготнасць паветра φ = 61 %. Пры якой тэмпературы пачне выпадаць раса?

4. Пры тэмпературы t = 28 °С адносная вільготнасць паветра φ = 50 %. Вызначце масу расы, якая выпала з паветра аб’ёмам V = 1,0 км3, калі яго тэмпература знізілася на Т1Т2 = 16 К.

5. Вызначце адносную і абсалютную вільготнасці паветра, калі сухі і вільготны тэрмометры псіхрометра паказваюць tс = 14 °С і tв = 10 °С адпаведна.

6. Пры тэмпературы t = 20 °С адносная вільготнасць паветра φ = 44 %. Вызначце паказанні вільготнага тэрмометра псіхрометра.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

7. Па выніках адпаведных вымярэнняў вучнямі была складзена табліца.

Умяшчальнасць кабінета V, м3 Тэмпература паветра t, °С Адносная вільготнасць паветра φ, % Маса вадзяной пары ў паветры m, кг
240 20,0 45,0 ?

Вызначце масу вадзяной пары ў паветры ў вучэбным кабінеце.

8. Паказанні сухога і вільготнага тэрмометраў псіхрометра tс = 24 °С і tв = 17 °С адпаведна. Вызначце тэмпературу, пры якой вадзяная пара ў памяшканні стане насычанай.

Мал.
Мал. 61.1

9. На малюнку 61.1 прыведзены графік залежнасці парцыяльнага ціску насычанай вадзяной пары ад тэмпературы. Пунктамі 1 і 2 пазначаны пачатковы і канчатковы станы ненасычанай вадзяной пары, якія вызначаюцца тэмпературай і парцыяльным ціскам. Пара ўваходзіць у састаў вільготнага паветра. Вызначце, на колькі змянілася адносная вільготнасць вадзяной пары.

10. Паветра, аб'ём і адносная вільготнасць якога адпаведна V1 = 2,0 м3 і φ1 = 20 %, змяшалі з паветрам пры такой самай тэмпературы, аб'ём і адносная вільготнасць якога адпаведна V2 = 3,0 м3 і φ2 = 30 %. Вызначце адносную вільготнасць сумесі, калі яе аб’ём V3 = 5,0 м3.

11. У пасудзіне знаходзіцца паветра пры тэмпературы t1 = 10 °С, адносная вільготнасць якога φ1 = 60 %. Паветра нагрэлі да тэмпературы t2 = 100 °С, пры якой ціск насычанай пары рн2 = 1,0 · 105 Па, а яго аб’ём паменшылі ў α = 3 разы. Вызначце адносную вільготнасць паветра.