Печатать книгуПечатать книгу

§ 10. Вільготнасць паветра

Сайт: Профильное обучение
Курс: Фізіка. 10 клас
Книга: § 10. Вільготнасць паветра
Напечатано:: Гость
Дата: Четверг, 21 Ноябрь 2024, 23:25

У штодзённых зводках надвор’я разам са значэннямі тэмпературы паветра і атмасфернага ціску, як правіла, называюць значэнне адноснай вільготнасці паветра. Чаму вільготнасць паветра ўплывае на жыццядзейнасць чалавека?

Вільготнасць паветра. Паветра, якое змяшчае вадзяную пару, называюць вільготным паветрам. Асноўнымі колькаснымі характарыстыкамі такога паветра з’яўляюцца яго абсалютная і адносная вільготнасці.

Абсалютная вільготнасць ρп паветра — фізічная велічыня, роўная шчыльнасці вадзяной пары, якая знаходзіцца ў паветры пры дадзеных умовах.

Звычайна абсалютную вільготнасць выражаюць у грамах на кубічны метр open parentheses straight г over straight м cubed close parentheses

Паколькі атмасфернае паветра ўяўляе з сябе сумесь розных газаў (азот, кісларод, вуглякіслы газ і інш.) і вадзяной пары, то атмасферны ціск вызначаецца сумай парцыяльных ціскаў кампанентаў сухога паветра і вадзяной пары. Выкарыстоўваючы ўраўненне Клапейрона — Мендзялеева, шчыльнасць пары можна вызначыць праз яе парцыяльны ціск pп:

straight rho subscript straight п space equals space fraction numerator p subscript straight п M over denominator R T end fraction,

(10.1)

дзе M space equals space 18 space straight г over моль — малярная маса вады; Т — тэмпература паветра.

Ведаючы толькі шчыльнасць ρп пары, нельга меркаваць аб ступені вільготнасці паветра, бо пры адным і тым значэнні шчыльнасці пара можа быць як блізкай да насычэння, так і далёкай ад яго. Аказваецца, чым ніжэйшая тэмпература, тым бліжэй пара да насычэння. Менавіта ад гэтага залежыць інтэнсіўнасць выпарэння вады і страта вільгаці жывымі арганізмамі. Вось чаму ўводзяць яшчэ адну характарыстыку вільготнасці паветра — адносную вільготнасць, якая паказвае, наколькі вадзяная пара пры дадзенай тэмпературы далёкая ад насычэння.

Адносная вільготнасць φ паветра — фізічная велічыня, роўная адносінам абсалютнай вільготнасці ρп да шчыльнасці ρн насычанай вадзяной пары пры дадзенай тэмпературы.

Звычайна адносную вільготнасць выражаюць у працэнтах:

straight phi space equals space straight rho subscript straight п over straight rho subscript straight н times 100 percent sign. 

(10.2)

Чым ніжэйшая адносная вільготнасць паветра, тым больш інтэнсіўна выпарваецца вада. Пры адноснай вільготнасці паветра φ = 100 % вадзяная пара робіцца насычанай і тады знаходзіцца ў дынамічнай раўнавазе са сваёй вадкасцю. У гэтым выпадку працэсы выпарэння і кандэнсацыі ідуць з аднолькавай хуткасцю.

Паколькі шчыльнасць пары і яе парцыяльны ціск звязаны суадносінамі (10.1), то адносную вільготнасць можна вызначыць як адносіны парцыяльнага ціску pп вадзяной пары, якая знаходзіцца ў паветры пры дадзенай тэмпературы, да ціску pн насычанай пары пры той самай тэмпературы:

straight phi space equals space p subscript straight п over p subscript straight н times 100 percent sign. 

(10.3)

Такім чынам, адносная вільготнасць залежыць не толькі ад абсалютнай вільготнасці, але і ад тэмпературы паветра.

Ад тэорыі да практыкі

Дакажыце, што адносная вільготнасць паветра рэзка памяншаецца пры ўзрастанні тэмпературы.

Падказка. Выкарыстайце формулы p space equals space n k T і straight phi space equals space p subscript straight п over p subscript straight н times 100 percent sign.

Значэнні ціску рн і шчыльнасці ρн насычанай вадзяной пары пры розных тэмпературах прыведзены ў табліцы 1.

Табліца 1 — Ціск і шчыльнасць насычанай вадзяной пары
t comma space degree С р subscript straight н comma space к П а straight rho subscript straight н comma space straight г over straight м cubed t comma space degree С р subscript straight н comma space к П а straight rho subscript straight н comma space straight г over straight м cubed
–20 0,103 0,85 8 1,06 8,3
–18 0,125 1,05 10 1,228 9,4
–16 0,151 1,27 12 1,402 10,7
–14 0,181 1,51 14 1,598 12,1
–12 0,217 1,80 16 1,817 13,6
–10 0,260 2,14 18 2,063 15,4
–8 0,337 2,54 20 2,338 17,3
–6 0,368 2,99 22 2,643 19,4
–4 0,437 3,51 24 2,984 21,8
–2 0,517 4,13 26 3,361 24,4
0 0,611 4,84 28 3,780 27,2
2 0,705 5,60 30 4,242 30,3
4 0,813 6,40 40 7,37 51,2
6 0,934 7,3 50 12,3 83,0
Ад тэорыі да практыкі

1. Вадзяная пара, якая знаходзіцца ў паветры, становіцца насычанай пры значэнні тэмпературы t1 = 6,0 °С. Якой будзе адносная вільготнасць паветра, калі тэмпература падымецца да t2 = 10 °С; t3 = 16 °С; t4 = 24 °С; t5 = 30 °С; t6 = 50 °С? Зрабіце выснову, як змяняецца адносная вільготнасць паветра пры павелічэнні тэмпературы.

2. Як правіла, мы адчуваем сябе камфортна, калі парцыяльны ціск вадзяной пары пры пакаёвай тэмпературы (t = 20 °С) складае прыкладна рп = 1,1 кПа. Якая пры гэтым адносная вільготнасць паветра?

Калі парцыяльны ціск вадзяной пары ў паветры роўны ціску насычанай пары пры той самай тэмпературы, гавораць, што паветра насычана вадзяной парай. Калі ж шчыльнасць вадзяной пары перавышае шчыльнасць насычанай пары, то пару ў паветры лічаць перанасычанай. Такі стан з’яўляецца няўстойлівым і завяршаецца кандэнсацыяй.

Ад тэорыі да практыкі

Тэмпература паветра t = 16 °С. Выкарыстоўваючы табліцу «Ціск і шчыльнасць насычанай вадзяной пары», пакажыце, якой будзе вадзяная пара, што знаходзіцца ў паветры (насычаная, ненасычаная, перанасычаная), калі ў яе: а) ціск дасягнуў значэння рп = 1,819 кПа; б) шчыльнасць straight rho subscript straight п space equals space 13 comma 0 space straight г over straight м cubed.

Ціск насычанай пары памяншаецца пры паніжэнні тэмпературы (гл. табл. 1). З формулы (10.3) вынікае, што пры адным і тым ціску рп вадзяной пары адносная вільготнасць тым вышэйшая, чым ніжэйшая тэмпература, і пры некаторым яе значэнні можа стаць роўнай 100 %.

Тэмпературу, пры якой вадзяная пара ў выніку ізабарнага ахаладжэння робіцца насычанай, называюць пунктам расы.

Пры паніжэнні тэмпературы ніжэй пункта расы адбываецца кандэнсацыя вадзяной пары. Напрыклад, днём тэмпература паветра была tд = 26 °С, а шчыльнасць вадзяной пары straight rho subscript straight п space equals space 24 comma 4 space straight г over straight м cubed. Ноччу тэмпература панізілася да tн = 16 °С. Пры гэтай тэмпературы шчыльнасць насычанай вадзяной пары straight rho subscript straight н space equals space 13 comma 6 space straight г over straight м cubed. Значыць, лішак пары скандэнсаваўся і выпаў у выглядзе расы. Гэты працэс з’яўляецца прычынай узнікнення туману (у паветры заўсёды ёсць пылінкі, якія з’яўляюцца цэнтрамі кандэнсацыі), воблакаў і дажджу. У тэхніцы кандэнсацыя звычайна адбываецца на паверхнях, якія ахалоджваюцца.

Калі адносная вільготнасць меншая за 100 %, то тэмпература, якая адпавядае пункту расы, заўсёды ніжэйшая за тэмпературу паветра, прычым тым ніжэйшая, чым меншая адносная вільготнасць.

Ад тэорыі да практыкі

Якім павінен быць пункт расы, каб на дрэвах з’явіўся іней?

Мал.
Мал. 61

Прыборы для вымярэння вільготнасці. Адносную вільготнасць паветра звычайна вымяраюць псіхрометрам, які складаецца з двух тэрмометраў — сухога і вільготнага (мал. 61). Сухі тэрмометр паказвае тэмпературу паветра. Рэзервуар вільготнага тэрмометра абгорнуты тканінай, якую змочваюць вадой. Вада з тканіны выпарваецца, у выніку чаго тэрмометр ахалоджваецца. Чым меншая адносная вільготнасць паветра, тым больш інтэнсіўна выпарваецца вада і тым мацней ахалоджваецца вільготны тэрмометр. І наадварот — пры вялікай адноснай вільготнасці паветра вільготны тэрмометр ахалоджваецца нязначна.

Пры 100 %-най адноснай вільготнасці вада і яе пара знаходзяцца ў дынамічнай раўнавазе, і паказанні абодвух тэрмометраў супадаюць.

Ведаючы паказанні сухога і вільготнага тэрмометраў, адносную вільготнасць паветра вызначаюць па спецыяльнай табліцы, якая называецца псіхраметрычнай (табл. 2).

Табліца 2 — Псіхраметрычная табліца
Паказанні сухога тэрмометра, °С Рознасць паказанняў сухога і вільготнага тэрмометраў, °С
0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Адносная вільготнасць, %
0 100 81 63 45 28 11
2 100 84 68 51 35 20
4 100 85 70 56 42 28 14
6 100 86 73 60 47 35 23 10
8 100 87 75 63 51 40 28 18 7
10 100 88 76 65 54 44 34 24 14 5
12 100 89 78 68 57 48 38 29 20 11
14 100 89 79 70 60 51 42 34 25 17 9
16 100 90 81 71 62 54 45 37 30 22 15
18 100 91 82 73 65 56 49 41 34 27 20
20 100 91 83 74 66 59 51 44 37 30 24
22 100 92 83 76 68 61 54 47 40 34 28
24 100 92 84 77 69 62 56 49 43 37 31
26 100 92 85 78 71 64 58 51 46 40 34
28 100 93 85 78 72 65 59 53 48 42 37
30 100 93 86 79 73 67 61 55 50 44 39
Ад тэорыі да практыкі

Як зменіцца рознасць паказанняў тэрмометраў псіхрометра ў кабінеце фізікі пасля вільготнага прыбірання?

Жывыя арганізмы і расліны вельмі адчувальныя да адноснай вільготнасці паветра. Найбольш спрыяльная для чалавека адносная вільготнасць пры тэмпературы паветра 20–25 °С складае 40–60 %.

Пры высокай вільготнасці, асабліва ў спякотны дзень, выпарэнне вільгаці з паверхні скуры адбываецца з цяжкасцю, што вядзе да парушэння надзвычай важных біялагічных механізмаў рэгулявання тэмпературы цела.

Пры нізкай вільготнасці адбываецца інтэнсіўнае выпарэнне з паверхні цела і высыханне слізістай абалонкі носа, гартані, лёгкіх, што пагаршае самаадчуванне. Нізкая вільготнасць спрыяе развіццю патагенных мікраарганізмаў, што таксама небяспечна для чалавека. У выпадку нізкай вільготнасці паветра інтэнсіўнасць выпарэння з лістоў раслін павялічваецца, і пры малым запасе вільгаці ў глебе яны хутка вянуць і засыхаюць.

Вільготнасць паветра трэба ўлічваць і ў розных тэхналагічных працэсах, такіх, напрыклад, як сушка і захоўванне гатовых вырабаў. Сталёвыя вырабы пры высокай вільготнасці хутка ржавеюць. Захаванне твораў мастацтва і кніг таксама патрабуе падтрымання аптымальнай вільготнасці паветра. Вялікае значэнне мае вільготнасць у метэаралогіі для прадказання надвор’я. Калі паветра каля паверхні Зямлі ахалоджваецца ніжэй пункта расы, то могуць утварацца туман, раса або іней.

img

img

1. Што называюць абсалютнай і адноснай вільготнасцямі паветра? У якіх адзінках іх вымяраюць?

2. Што называюць пунктам расы?

3. Як можна знайсці адносную вільготнасць паветра, калі вядомыя яго тэмпература і пункт расы?

4. Як змяняюцца абсалютная і адносная вільготнасці паветра пры яго награванні?

5. На якіх фізічных з’явах заснавана дзеянне псіхрометра?

6. Ці можна, выкарыстоўваючы псіхрометр, вызначыць адносную вільготнасць паветра, тэмпература якога ніжэй 0 °C?

Прыклады рашэння задач

Прыклад 1. Тэмпература паветра ў пакоі t1 = 24 °С, яго адносная вільготнасць φ1 = 45 %. На дварэ тэмпература і адносная вільготнасць паветра t2 = 2,0 °С і φ2 = 80 % адпаведна. Якім будзе напрамак руху вадзяной пары, калі адкрыць фортку: з двара ў пакой ці з пакоя на двор?

Дадзена:
t1 = 24 °С
φ1 = 45 %
t2 = 2,0 °С
φ2 = 80 %
р1 — ?
р2 — ?

Рашэнне. Пры тэмпературы паветра t1 = 24 °С ціск насычанай пары рн1 = 2,984 кПа, а пры тэмпературы t2 = 2,0 °С — рн2 = 0,705 кПа (гл. табліцу 1 § 10). Тады ціск вадзяной пары ў пакоі

p subscript 1 space equals space fraction numerator straight phi subscript 1 p subscript straight н 1 end subscript over denominator 100 space percent sign end fraction space equals space fraction numerator 45 space percent sign times 2 comma 984 space кПа over denominator 100 space percent sign end fraction space equals space 1 comma 34 space кПа,

а на дварэ

p subscript 2 space equals space fraction numerator straight phi subscript 2 p subscript straight н 2 end subscript over denominator 100 space percent sign end fraction space equals space fraction numerator 80 space percent sign times 0 comma 705 space кПа over denominator 100 space percent sign end fraction space equals space 0 comma 564 space кПа.

p subscript 2 space less than space p subscript 1, такім чынам, пар выходзіць з пакоя на двор.

Адказ: пар выходзіць з пакоя на двор.

Прыклад 2. Увечары пры тэмпературы t1 = 20 °С адносная вільготнасць паветра φ1 = 60 %. Ці выпадзе раса, калі ноччу тэмпература панізіцца да t2 = 12 °С?

Дадзена:
t1 = 20 °С
t2 = 12 °С
φ1 = 60 %
Ці выпадзе раса?

Рашэнне. Для таго каб даведацца, ці выпадзе раса пры паніжэнні тэмпературы паветра t2 = 12 °С, неабходна параўнаць шчыльнасць (парцыяльны ціск) насычанай пары пры гэтай тэмпературы са шчыльнасцю (парцыяльным ціскам) пары пры тэмпературы t1 = 20 °С.

Пры тэмпературы t2 = 12 °С шчыльнасць насычанай вадзяной пары rho subscript straight н 2 end subscript space equals space 10 comma 7 space straight г over straight м cubed (гл. табліцу 1 § 10). Шчыльнасць вадзяной пары, якая знаходзіцца ў паветры пры тэмпературы t1 = 20 °С, можна вызначыць, выкарыстаўшы формулу

straight phi space equals space straight rho subscript 1 over straight rho subscript straight н 1 end subscript times 100 percent sign,

дзе straight rho subscript straight н 1 end subscript space equals space 17 comma 3 space straight г over straight м cubed (гл. табліцу 1 § 10):

straight rho subscript 1 space equals space fraction numerator straight phi subscript 1 straight rho subscript straight н 1 end subscript over denominator 100 space percent sign end fraction space equals space fraction numerator 60 space percent sign times 17 comma 3 space begin display style straight г over straight м cubed end style over denominator 100 space percent sign end fraction space equals space 10 comma 4 space straight г over straight м cubed.

Паколькі straight rho subscript 1 space less than space straight rho subscript straight н 2 end subscript (10 comma 4 space straight г over straight м cubed space less than space 10 comma 7 space straight г over straight м cubed), то наяўнай у паветры колькасці вадзяной пары недастаткова для насычэння, раса не выпадзе.

Адказ: раса не выпадзе.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

Прыклад 3. У памяшканні ўмяшчальнасцю V = 1,0 · 103 м3 тэмпература і адносная вільготнасць паветра адпаведна t1 = 10 °С і φ1 = 40 %. Вызначце масу вады, якую трэба выпарыць у памяшканні, каб пры тэмпературы t2 = 18 °С адносная вільготнасць паветра павысілася да φ2 = 60 %.

Дадзена:
V = 1,0 · 103 м3
t1 = 10 °С
φ1 = 40 %
t2 = 18 °С
φ2 = 60 %
Δm — ?

Рашэнне. Пры тэмпературы t1 = 10 °С у паветры памяшкання змяшчаецца вадзяная пара масай m subscript 1 equals fraction numerator straight phi subscript 1 straight rho subscript straight н 1 end subscript V over denominator 100 percent sign end fraction, дзе straight rho subscript straight н 1 end subscript equals 9 comma 4 times 10 to the power of negative 3 end exponent space кг over straight м cubed (гл. табліцу 1 § 10). Маса вадзяной пары ў дадзеным аб'ёме паветра пры тэмпературы t2: m subscript 2 equals fraction numerator straight phi subscript 2 straight rho subscript straight н 2 end subscript V over denominator 100 percent sign end fraction, дзе straight rho subscript straight н 2 end subscript equals 15 comma 4 times 10 to the power of negative 3 end exponent space кг over straight м cubed (гл. табліцу 1 § 10).

Тады Δm = m2m1 або increment m equals fraction numerator straight phi subscript 2 straight rho subscript straight н 2 end subscript V minus straight phi subscript 1 straight rho subscript straight н 1 end subscript V over denominator 100 percent sign end fraction equals fraction numerator open parentheses straight phi subscript 2 straight rho subscript straight н 2 end subscript minus straight phi subscript 1 straight rho subscript straight н 1 end subscript close parentheses V over denominator 100 percent sign end fraction.

increment m equals open parentheses 0 comma 60 times 15 comma 4 times 10 to the power of negative 3 end exponent space кг over straight м cubed minus 0 comma 40 times 9 comma 4 times 10 to the power of negative 3 end exponent space кг over straight м cubed close parentheses times 1 comma 0 times 10 cubed space straight м cubed space equals 5 comma 5 space кг.

Адказ: Δm = 5,5 кг.

Практыкаванне 6

1. Пры тэмпературы t = 16 °С парцыяльны ціск вадзяной пары ў паветры pп = 1,2 кПа. Вызначце адносную вільготнасць паветра.

2. Вызначце адносную вільготнасць паветра ў памяшканні ўмяшчальнасцю V = 200 м3, калі маса вадзяной пары ў памяшканні m = 2,4 кг, а тэмпература паветра t = 20 °С.

3. Пры тэмпературы t = 18 °С адносная вільготнасць паветра φ = 61 %. Пры якой тэмпературы пачне выпадаць раса?

4. Пры тэмпературы t = 28 °С адносная вільготнасць паветра φ = 50 %. Вызначце масу расы, якая выпала з паветра аб’ёмам V = 1,0 км3, калі яго тэмпература знізілася на Т1Т2 = 16 К.

5. Вызначце адносную і абсалютную вільготнасці паветра, калі сухі і вільготны тэрмометры псіхрометра паказваюць tс = 14 °С і tв = 10 °С адпаведна.

6. Пры тэмпературы t = 20 °С адносная вільготнасць паветра φ = 44 %. Вызначце паказанні вільготнага тэрмометра псіхрометра.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

7. Па выніках адпаведных вымярэнняў вучнямі была складзена табліца.

Умяшчальнасць кабінета V, м3 Тэмпература паветра t, °С Адносная вільготнасць паветра φ, % Маса вадзяной пары ў паветры m, кг
240 20,0 45,0 ?

Вызначце масу вадзяной пары ў паветры ў вучэбным кабінеце.

8. Паказанні сухога і вільготнага тэрмометраў псіхрометра tс = 24 °С і tв = 17 °С адпаведна. Вызначце тэмпературу, пры якой вадзяная пара ў памяшканні стане насычанай.

Мал.
Мал. 61.1

9. На малюнку 61.1 прыведзены графік залежнасці парцыяльнага ціску насычанай вадзяной пары ад тэмпературы. Пунктамі 1 і 2 пазначаны пачатковы і канчатковы станы ненасычанай вадзяной пары, якія вызначаюцца тэмпературай і парцыяльным ціскам. Пара ўваходзіць у састаў вільготнага паветра. Вызначце, на колькі змянілася адносная вільготнасць вадзяной пары.

10. Паветра, аб'ём і адносная вільготнасць якога адпаведна V1 = 2,0 м3 і φ1 = 20 %, змяшалі з паветрам пры такой самай тэмпературы, аб'ём і адносная вільготнасць якога адпаведна V2 = 3,0 м3 і φ2 = 30 %. Вызначце адносную вільготнасць сумесі, калі яе аб’ём V3 = 5,0 м3.

11. У пасудзіне знаходзіцца паветра пры тэмпературы t1 = 10 °С, адносная вільготнасць якога φ1 = 60 %. Паветра нагрэлі да тэмпературы t2 = 100 °С, пры якой ціск насычанай пары рн2 = 1,0 · 105 Па, а яго аб’ём паменшылі ў α = 3 разы. Вызначце адносную вільготнасць паветра.