§ 3. Макра- і мікрапараметры. Ідэальны газ. Асноўнае ўраўненне малекулярна-кінетычнай тэорыі ідэальнага газу

Практыкаванне 2

1. Вызначце канцэнтрацыю малекул кіслароду, калі сярэдняе значэнне квадрата скорасці іх цеплавога руху open angle brackets v squared close angle brackets space equals space 4 comma 9 times 10 to the power of 5 space straight м squared over straight с squared, а ціск газу p space equals space 2 comma 0 times 10 to the power of 5 space Па.

2. У адной з дзвюх аднолькавых пасудзін знаходзіцца кісларод, а ў другой — азот. Колькасць малекул кожнага газу і сярэднія значэнні квадратаў скорасцей іх цеплавога руху аднолькавыя. Вызначце ціск азоту, калі ціск кіслароду p1 = 32 кПа.

3. Вызначце сярэднюю кінетычную энергію паступальнага руху малекул кіслароду пры нармальных умовах, калі іх канцэнтрацыя n = 2,7 · 1025 м–3.

4. У балоне ёмістасцю V = 4,0 л знаходзіцца N = 8,0 · 1025 малекул азоту. Вызначце сярэднюю кінетычную энергію паступальнага руху малекул, калі ціск азоту p = 2,0 МПа.

5. У балоне ёмістасцю V = 2,5 м3 знаходзіцца гелій масай m = 3,0 кг. Вызначце сярэдняе значэнне квадрата скорасці цеплавога руху атамаў гелію, калі яго ціск p = 100 кПа.

6. У колькі разоў зменіцца ціск ідэальнага аднаатамнага газу, калі сярэдняя кінетычная энергія цеплавога руху яго атамаў павялічыцца ў α = 3 разы, а аб’ём газу паменшыцца ў β = 2 разы?

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

7. У пасудзіне знаходзіцца ідэальны газ, ціск і абсалютная тэмпература якога р1 і Т1 адпаведна. Вызначце, як і ў колькі разоў зменіцца ціск газу, калі сярэдняе значэнне квадрата скорасці цеплавога руху яго малекул павялічыцца на α = 10 %, а адведзены яму аб’ём паменшыцца на β = 50 %.