§ 7-1. Памылкі, выкліканыя парушэннем арфаэпічных і акцэнталагічных норм

Практыкаванне 75-3

Прачытайце верш у адпаведнасці з арфаэпічнымі нормамі літаратурнай мовы. Якую думку хацеў данесці паэт да чытачоў? Якія моўныя сродкі надаюць твору выразнасць і эмацыянальнасць? Якую ролю адыгрываюць параўнанні, знакі прыпынку ў мастацкім кантэксце? Чаму паэт адухаўляе словы (словы паміраюць, патухаюць, узляцяць, адыходзяць моўчкі)? Чаму трэба ратаваць словы?

Словы жудасна паміраюць...

Словы жудасна паміраюць,

Патухаюць, як светлякісн.

Забываюць іх, не паўтараюць

І газеты, і языкі.

Толькі недзе ў далёкай вёсцы

З плёску рэк і шуму лясоў

Узляцяць, як забытыя вёсны,

Салаўямі на сто галасоў.

І ажно перахопіць дыханне,

Як у словах пявучых зноў

Затрапеча чыёсьці каханнесл,

Запульсуе гарачая кроў.

Ды цяжкім, раўнадушным нарогамл

Іх завальвае час і быт.

І здаецца, не словы — народы

Адыходзяцьс моўчкі ў нябыт.

Немата імф сціскае грудзі,

Заціхае самотны ўздых…

Людзі! Людзі!.. Ну што ж вы, людзі,

Не ратуеце, родных, іх?..

                                             Г. Бураўкін.

Выпішыце словы на правіла «Правапіс літар е, ё, я».
Выпішыце словы, у якіх не супадае колькасць гукаў і літар.