Печатать книгуПечатать книгу

§ 7-1. Памылкі, выкліканыя парушэннем арфаэпічных і акцэнталагічных норм

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 7-1. Памылкі, выкліканыя парушэннем арфаэпічных і акцэнталагічных норм
Напечатано:: Гость
Дата: Суббота, 4 Май 2024, 19:21

Правіла

Культура маўлення, веданне літаратурных норм выступаюць паказчыкамі адукаванасці, інтэлігентнасці чалавека.
Аднак моўцы могуць парушаць правілы, ў выніку чаго ўзнікаюць памылкі. Памылкі ў вымаўленні слоў адразу заўважаюцца дасведчаным субяседнікам.

У маўленчай практыцы даволі часта назіраюцца арфаэпічныя памылкі — парушэнні норм літаратурнага вымаўлення.

Прьгчынамі парушэнняў з’яўляюцца:

  • уплыў арфаграфічных норм, несупадзенне напісання з вымаўленнем:  — лічба,  — знічка;
  • недакладнае веданне асаблівасцей беларускай і рускай моў: вымаўленне выбухнога [г] на месцы фрыкатыўнага, вымаўленне зацвярдзелых [р],, [ч], [ж], [ш] як мяккіх, раздзельнае вымаўленне гукаў  і інш.;
  • уплыў дыялектнага маўлення, асаблівасцей гаворкі родных мясцін: во[с’а]нь (літ. во[с'э]нъ), [с’а]рада (літ. [с’э]рада), [г]уліца (літ. [в]уліца), тр[ы]ва (літ. тр[a]ва), (ён) рашаець (літ. рашае), пойдзема (літ. пойдзем) і інш.

Арфаэпічныя памылкі зніжаюць культуру маўлення і сведчаць пра недасканалае веданне літаратурных норм.

Практыкаванне № 75-1

Адзначце выпадкі, у якіх дапушчаны памылкі ў фанетычных запісах. Запішыце правільны варыянт.

Пагрузчык [пагру́шчык], падкрэсліць [паткрэ́сл’іц’], падчарыца [па́чарыца], пазней [пазн’э́й], паслядоўнік [пас’л’адо́ўнік], песня [п’э́сн’а], подзвіг [по́’в’іх], пражскі [пра́с’к’і], пясняр [п’асн’а́р], пясчаны [п’ашча́ны], расчысціць [расчы́с’ц’іц’], роўнядзь [ро́ўн’адзь], ксёндз [кс’о́ндз], світанак [св’іта́нак], спартсмен [спарц’м’е́н], счысціць [шчы́с’ц’іц’], ускраіна [ускра́іна], экзэмпляр [экз’емпл’а́р], экзотыка [эѓзо́тыка].

Практыкаванне № 75-2

 Якая фанетычная з’ява называецца асіміляцыяй? Карыстаючыся табліцай, раскажыце пра разнавіднасці асіміляцыі.

Растлумачце, чаму ў беларускай мове «не могуць гучаць побач: звонкі і глухі, глухі і звонкі, шыпячы і свісцячы, свісцячы і шыпячы, цвёрдыя [з], [с], [], [ц], [н] (у большасці выпадкаў) перад мяккімі» (У. Куліковіч)?
З дапамогай арфаэпічнага, тлумачальнага слоўнікаў падбярыце і запішыце па 5-6 прыкладаў на кожны від асіміляцыі.

Практыкаванне 75-3

Прачытайце верш у адпаведнасці з арфаэпічнымі нормамі літаратурнай мовы. Якую думку хацеў данесці паэт да чытачоў? Якія моўныя сродкі надаюць твору выразнасць і эмацыянальнасць? Якую ролю адыгрываюць параўнанні, знакі прыпынку ў мастацкім кантэксце? Чаму паэт адухаўляе словы (словы паміраюць, патухаюць, узляцяць, адыходзяць моўчкі)? Чаму трэба ратаваць словы?

Словы жудасна паміраюць...

Словы жудасна паміраюць,

Патухаюць, як светлякісн.

Забываюць іх, не паўтараюць

І газеты, і языкі.

Толькі недзе ў далёкай вёсцы

З плёску рэк і шуму лясоў

Узляцяць, як забытыя вёсны,

Салаўямі на сто галасоў.

І ажно перахопіць дыханне,

Як у словах пявучых зноў

Затрапеча чыёсьці каханнесл,

Запульсуе гарачая кроў.

Ды цяжкім, раўнадушным нарогамл

Іх завальвае час і быт.

І здаецца, не словы — народы

Адыходзяцьс моўчкі ў нябыт.

Немата імф сціскае грудзі,

Заціхае самотны ўздых…

Людзі! Людзі!.. Ну што ж вы, людзі,

Не ратуеце, родных, іх?..

                                             Г. Бураўкін.

Выпішыце словы на правіла «Правапіс літар е, ё, я».
Выпішыце словы, у якіх не супадае колькасць гукаў і літар.

Практыкаванне № 75-4

Запішыце словы па-беларуску і пастаўце націск.

Нести́, по́ровну, по-ста́рому, пя́теро, реме́нь, спина́, сто́птанный, ста́ренький, че́тверо, шёлковый, шестьдеся́т, крапи́ва, (он) звони́т, усы́, не́которые, ве́рба, и́мя, ка́менный, оди́ннадцать, слу́чай, роди́тели, ла́сковый, однора́зовый, босо́й, ольха́, гли́няный, звала́, брала́, именно́й, марино́ванный, отскочи́ть, ве́тры, за́нятость, гвозди́ки.

Практыкаванне № 75-5

Прачытайце аналіз тыповых памылак, дапушчаных абітурыентамі на цэнтралізаваным тэсціраванні ў заданнях, прысвечаных акцэнталагічным нормам. Падрыхтуйце (з дапамогай падручнікаў, слоўнікаў, інтэрнэт-рэсурсаў) практыкаванні  для аднакласнікаў па тэме «Націск у беларускай мове».

На працягу некалькіх гадоў сярэдні працэнт выканання заданняў, у якіх ад абітурыентаў патрабавалася паставіць націск у словах, быў адзін з самых нізкіх. І гэта нягледзячы на тое, што многія словы з заданняў уваходзяць у актыўную лексіку, напрыклад: грамадзя́нін, дакуме́нт, наспе́х, мы́сленне, кварта́л, адзіна́ццаць, магазі́н і інш.

Аналіз выкананых заданняў выяўляе наступнае: практычна 50 % абітурыентаў няправільна напісалі, што націск дапамагае адрозніць граматычныя формы слова ў наступных  па́рах: ста́лы — сталы́, па́ра — пара́, ва́зы — вазы́, раса́ — ра́са, пары́ць —  па́рыць, зва́ны — званы́, да́мы — дамы́, галі́на — галіна́, пры́кладны — прыкладны́, парадзі́ць — пара́дзіць, да́лі — далі́, бакавы́ — ба́кавы (Паводле З. Бадзевіч).

Запішыце прыклады з другога абзаца і растлумачце лексічнае значэнне слоў у прыведзеных парах.

Практыкаванне № 75-6

З дапамогай слоўнікаў стварыце ўласны беларускі акцэнталагічны даведнік з 20-30 слоў, у якіх вы патэнцыяльна маглі б дапусціць памылкі.

Практыкаванне № 75-7

Прачытайце тэкст у адпаведнасці з арфаэпічнымі і акцэнталагічнымі нормамі. Якія імёны славутых беларусаў ушанаваны ЮНЕСКА — Камісіяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры?
 Наколькі сугучна вам думка У. Караткевіча пра ролю Беларусі ў Сусвеце: «Мы — у меру сiл сваiх — рассунулi Сусвет, спазналi частку агульнай iсцiны. Нiхто не пасмяецца са Скарыны i яго нашчадкаў, з iхняй думкi, што дала Польшчы — Мiцкевiча, Русi — Сiмяона Полацкага i Дастаеўскага, сабе — Багдановiча, Купалу, Коласа i iншых»?

Беларусь у Спісе памятных дат ЮНЕСКА

З 1956 года ЮНЕСКА прымае ўдзел у святкаванні гадавін і знамянальных дат у сферы навукі, культуры і асветы, якія адзначаюцца рознымі дзяржавамі, каб надаць гэтым датам міжнароднае значэнне.сн

Так, пры інфармацыйнай або арганізацыйнай дапамозе ЮНЕСКА адзначаліся юбілеі выдатных прадстаўнікоў Беларусі — асветнікаў і філосафаў (Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага, Міколы Гусоўскага), дзяржаўных дзеячаў (Іосіфа Гашкевіча, Міхала Агінскага), вучоных (Ігната Дамейкі, Івана Насовіча), пісьменнікаў (Максіма Багдановіча, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Алаізы Пашкевіч, Кузьмы Чорнага), кампазітараў і музыкантаў (Станіслава Манюшкі, Міхала-Клеафаса Агінскага, Рыгора Шырмы), мастакоў (Напалеона Орды, Яна Дамеля, Івана Хруцкага).

У круг падзей, якія мелі міжнароднае значэнне, ЮНЕСКА ўключала: 2017 год — 500-годдзе беларускага кнігадрукавання; 2018 год — 300-годдзе з дня нараджэння Саламеі Русецкай і 200-годдзе з дня нараджэння Іосіфа Чаховіча; 2019 год — 200-годдзе з дня нараджэння Станіслава Манюшкі; 2020 год — 150-годдзе з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца. На 2021 год запланавана святкаванне стагоддзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (З газеты).

Саламея Русецкая

Станіслаў Манюшка

Фердынанд Рушчыц

 Дайце фанетыка-арфаэпічную характарыстыку выдзеленым словам.

 Падрыхтуйце рэферат пра аднаго са знакамітых дзеячаў беларускай культуры, згаданых у тэксце.  Для гэтага самастойна сфармулюйце тэму рэферата (напрыклад, «Гонар нацыі: знакаміты беларус»; «Ведай нашых: вядомы выхадзец з Беларусі»; «Знакавая асоба ў гісторыі Беларусі» і г. д.), прадумайце шляхі пошуку адпаведнай літаратуры. Якімі крыніцамі вы будзеце карыстацца?
Памятайце: мэта рэферата — падаць інфармацыю сістэмна, структураваць яе, прадэманстраваць веды па выбранай тэме. Рэферат павінен утрымліваць уводзіны, асноўную частку, заключэнне, спіс выкарыстанай літаратуры. Ва ўводзінах тлумачацца матывы выбару тэмы, раскрываецца яе актуальнасць, фармулююцца мэта і задачы працы. У асноўнай частцы лагічна і паслядоўна падаецца сістэматызаваны матэрыял па тэме рэферата, у адпаведнасці з мэтай і задачамі структуруюцца сэнсавыя часткі працы. У заключэнні падводзяцца вынікі, робяцца абагульненні, фармулююцца вывады.

Практыкаванне № 75-8

Адзначце пары слоў, у якіх з дапамогай націску адрозніваецца лексічнае значэнне.

  1. кара́лі — каралі́;
  2. мазалі́ — ма́залі;
  3. ссы́паць — ссыпа́ць;
  4. туга́ — ту́га;
  5. до́ўгі — даўгі́;
  6. лі́чыць — лічы́ць;
  7. му́зыка — музы́ка;
  8. су́шыць — сушы́ць;
  9. ва́раны — вараны́;
  10.  завя́ла — завяла́.