§ 5-3. Камунікатыўная сітуацыя і правілы маўленчых паводзін. Маўленчы этыкет і беларускія нацыянальна-культурныя этыкетныя традыцыі

Практыкаванне № 50-2

 Разыграйце ў адпаведнасці з нацыянальна-культурнымі традыцыямі наступныя сітуацыі, ужыўшы 3-5 формул маўленчага этыкету:

• вас запрасілі ў тэатр, аднак вы не можаце пайсці. Ветліва адмоўцеся, каб на вас не пакрыўдзіліся;

• вас няправільна разлічылі на касе (недадалі пяць рублёў);

• у грамадскім транспарце вам балюча наступілі на нагу.