Печатать книгуПечатать книгу

§ 5-3. Камунікатыўная сітуацыя і правілы маўленчых паводзін. Маўленчы этыкет і беларускія нацыянальна-культурныя этыкетныя традыцыі

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 5-3. Камунікатыўная сітуацыя і правілы маўленчых паводзін. Маўленчы этыкет і беларускія нацыянальна-культурныя этыкетныя традыцыі
Напечатано:: Гость
Дата: Суббота, 4 Май 2024, 07:20

Правіла

Нашы маўленчыя паводзіны прадвызначаюцца камунікатыўнай сітуацыяй — умовамі маўленчых зносін паміж субяседнікамі (мы па-рознаму гаворым з бацькамі, настаўнікамі, сябрамі, са знаёмымі і незнаёмымі людзьмі). Камунікатыўная сітуацыя мае наступныя структурныя кампаненты: адрасантл, адрасатл, тэма, мэта, характар і спосаб зносін (вусныя / пісьмовыя, кантактныя / дыстантныя, афіцыйныя / нейтральныя / сяброўскія).

У працэсе выхавання, навучання фарміруецца культура маўлення — умение правільна, дакладна, інтэлігентна выказваць, фармуляваць свае думкі. Выхаваны чалавек прытрымліваецца пэўных абавязковых норм і правіл маўлення: ведае і ўжывае ветлівыя этыкетныя формулы, праяўляе добразычлівасць, некатэгарычнасць, ведае правілы гаварэння і слухання, дэманструе пазітыўныя адносіны да субяседнікаў.

Практыкаванне № 0-46

 Прачытайце тэкст, сфармулюйце і запішыце яго асноўную думку. Адкажыце на пытанні, што ўтрымліваюцца ў тэксце. Свае адказы пісьмова аформіце ў форме разважання «Я лічу сябе выхаваным / нявыхаваным чалавекам, таму што …».

Азірнёмся навокал. Як часта сустракаюццас людзі хваравіта раздражнёныя, з неадэкватнай рэакцыяй на ўсё, наватм на дробязісл. Аднаго незнарок штурхнулі ў аўтобусе, і ён доўга будзе даймаць крыўдзіцеля, а заадно і ўсіх, хто едзе разам з ім. Другому зрабілі заўвагу, што ён занадтаф  часта і падоўгу вядзе асабістыя размовы са службовага тэлефона — і ён кінуў трубку. Трэцяй здалося, што ёй недалілі соку, і яна накінулася на прадаўца з грубымі словамі. Падобныя паводзіны, безумоўна, вынік адсутнасці культуры.

Давайце задумаемся над некаторымі пытаннямі. Ці ўмеем мы інтэлігентна звярнуццас да чалавека, спытацца ў яго так, каб яму было прыемна адказаць? Ці можам мы ўважліва выслухаць субяседнікасл і выклікаць у яго цікавасць, сімпатыю, даверсл? Ці станем мы на грубасць, адрасаваную нам, рэагаваць іншымі сродкамі, чым той жа грубасцю? Ці здольны мы ў час пажартаваць, калі бачым, што вось-вось можа ўспыхнуць канфлікт? Ці імкнёмся мы даказаць правільнасць сваёй пазіцыі, але так, каб не адштурхнуць людзей, а пераканаць іх? Ці ўмеем мы правільна гаварыць «так» і «не»?

Трэба ўсвядоміць: культура маўленчых паводзін, ваша манера кантактаваць з людзьміф можа стаць радасцю, прыемнасцю, а можа ператварыцца ў непераадольны бар’ерсн (Паводле А. Солахава).

• Выпішыце словы, пры вымаўленні якіх звонкія зычныя прыпадабняюцца да глухіх.
• Растлумачце правапіс не ў выдзеленых словах.
• Вызначце разрад  ужытых у тэксце займеннікаў.
• Выпішыце сказ з пабочным словам і зрабіце яго поўны сінтаксічны разбор.

Практыкаванне № 1-46

Прачытайце тэкст.

Культура речи включает три компонента: нормативный, коммуникативный и этический.

Нормативный компонент культуры речи требует безупречного владения литературными нормами. Выделяются орфоэпические, словообразовательные, лексические, морфологические, синтаксические и другие нормы. Вопрос о нормативности возникает, когда есть выбор из двух и более вариантов. В большинстве случаев правильным признаётся только один из них. Например, современная орфоэпическая норма разрешает только одно ударение: киломе́тр, нача́ть, сре́дства.

В определении культуры речи существенную роль играет коммуникативный компонент. Учёный-лингвист Г. О. Винокур так выразил его суть: «Для каждой цели — свои средства, таков должен быть лозунг лингвистически культурного общества». Коммуникативный аспект играет решающую роль в достижении целей общества. Коммуникативный компонент требует соблюдения основных качеств культуры речи (правильность, точность, уместность и др.).

Этический компонент предполагает соблюдение в определенных ситуациях правил языкового поведения. Этический компонент культуры речи проявляет себя в речевых действиях — таких, как выражение просьбы, благодарности, приветствия, поздравления и т. п. Речевой акт осуществляется по принятым в данном обществе правилам, которые определяются экстралингвистическими факторами: возрастом участников речевого акта, официальными или неофициальными отношениями между ними. Так, нейтральные формы приветствия Здравствуйте! До свидания! Добрый день! уместны во всех ситуациях, а формы Привет! Пока! До скорого! возможны только между близкими людьми (По Н. Формановской).

З дапамогай тэксту і схемы пісьмова сцісла акрэсліце сутнасць кампанентаў, якія ўключае паняцце культура маўлення.
• Запішыце па-беларуску сказ з простай мовай, аформіўшы яго ў трох варыянтах: словы аўтара знаходзяцца перад простай мовай, пасля простай мовы і ў сярэдзіне простай мовы.

 Перакладзіце на беларускую мову выдзеленыя тлустым шрыфтам словы і запішыце да іх сінонімы.

Практыкаванне № 50-1

 Правядзіце анкетаванне сярод вучняў свайго класа і вызначце ў працэнтных адносінах, якія фактары, на думку аднакласнікаў, найбольш уплываюць на павышэнне культуры маўлення і пісьменнаці.

Практыкаванне № 50-2

 Разыграйце ў адпаведнасці з нацыянальна-культурнымі традыцыямі наступныя сітуацыі, ужыўшы 3-5 формул маўленчага этыкету:

• вас запрасілі ў тэатр, аднак вы не можаце пайсці. Ветліва адмоўцеся, каб на вас не пакрыўдзіліся;

• вас няправільна разлічылі на касе (недадалі пяць рублёў);

• у грамадскім транспарце вам балюча наступілі на нагу.

Практыкаванне № 50-3

 Падрыхтуйце паведамленне па тэме «Сучасны маўленчы этыкет беларусаў». У працы пажадана да беларускамоўных этыкетных формул прывесці адпаведнікі з той замежнай мовы, якую вы вывучаеце.