§ 5-3. Камунікатыўная сітуацыя і правілы маўленчых паводзін. Маўленчы этыкет і беларускія нацыянальна-культурныя этыкетныя традыцыі

Правіла

Нашы маўленчыя паводзіны прадвызначаюцца камунікатыўнай сітуацыяй — умовамі маўленчых зносін паміж субяседнікамі (мы па-рознаму гаворым з бацькамі, настаўнікамі, сябрамі, са знаёмымі і незнаёмымі людзьмі). Камунікатыўная сітуацыя мае наступныя структурныя кампаненты: адрасантл, адрасатл, тэма, мэта, характар і спосаб зносін (вусныя / пісьмовыя, кантактныя / дыстантныя, афіцыйныя / нейтральныя / сяброўскія).

У працэсе выхавання, навучання фарміруецца культура маўлення — умение правільна, дакладна, інтэлігентна выказваць, фармуляваць свае думкі. Выхаваны чалавек прытрымліваецца пэўных абавязковых норм і правіл маўлення: ведае і ўжывае ветлівыя этыкетныя формулы, праяўляе добразычлівасць, некатэгарычнасць, ведае правілы гаварэння і слухання, дэманструе пазітыўныя адносіны да субяседнікаў.