§ 5-3. Камунікатыўная сітуацыя і правілы маўленчых паводзін. Маўленчы этыкет і беларускія нацыянальна-культурныя этыкетныя традыцыі

Практыкаванне № 0-46

 Прачытайце тэкст, сфармулюйце і запішыце яго асноўную думку. Адкажыце на пытанні, што ўтрымліваюцца ў тэксце. Свае адказы пісьмова аформіце ў форме разважання «Я лічу сябе выхаваным / нявыхаваным чалавекам, таму што …».

Азірнёмся навокал. Як часта сустракаюццас людзі хваравіта раздражнёныя, з неадэкватнай рэакцыяй на ўсё, наватм на дробязісл. Аднаго незнарок штурхнулі ў аўтобусе, і ён доўга будзе даймаць крыўдзіцеля, а заадно і ўсіх, хто едзе разам з ім. Другому зрабілі заўвагу, што ён занадтаф  часта і падоўгу вядзе асабістыя размовы са службовага тэлефона — і ён кінуў трубку. Трэцяй здалося, што ёй недалілі соку, і яна накінулася на прадаўца з грубымі словамі. Падобныя паводзіны, безумоўна, вынік адсутнасці культуры.

Давайце задумаемся над некаторымі пытаннямі. Ці ўмеем мы інтэлігентна звярнуццас да чалавека, спытацца ў яго так, каб яму было прыемна адказаць? Ці можам мы ўважліва выслухаць субяседнікасл і выклікаць у яго цікавасць, сімпатыю, даверсл? Ці станем мы на грубасць, адрасаваную нам, рэагаваць іншымі сродкамі, чым той жа грубасцю? Ці здольны мы ў час пажартаваць, калі бачым, што вось-вось можа ўспыхнуць канфлікт? Ці імкнёмся мы даказаць правільнасць сваёй пазіцыі, але так, каб не адштурхнуць людзей, а пераканаць іх? Ці ўмеем мы правільна гаварыць «так» і «не»?

Трэба ўсвядоміць: культура маўленчых паводзін, ваша манера кантактаваць з людзьміф можа стаць радасцю, прыемнасцю, а можа ператварыцца ў непераадольны бар’ерсн (Паводле А. Солахава).

• Выпішыце словы, пры вымаўленні якіх звонкія зычныя прыпадабняюцца да глухіх.
• Растлумачце правапіс не ў выдзеленых словах.
• Вызначце разрад  ужытых у тэксце займеннікаў.
• Выпішыце сказ з пабочным словам і зрабіце яго поўны сінтаксічны разбор.