§ 2-2. Віды маўленчай дзейнасці: гаварэнне, слуханне, чытанне і пісьмо

Практыкаванне 14

 Прачытайце прыказкі. Вызначце іх тэматыку. Раскрыйце сэнс кожнай прыказкі.

1. Са свайго языка спусцішф — на чужым не зловіш. 2. Што на­пі­сана пяром, не возьме і сякера. 3. Хто пытае, той не блудзіць.сн 4. З разумным чалавекам добра і пагаварыць. 5. Слова — вецер, а пісьмо — грунт. 6. Слухай многа, а гавары мала. 7. Менш гавары — больш пачуеш. 8. Чытае як рэпу грызе.

 Растлумачце правапіс выдзеленых літар.
Зачытайце прыказкі, у якіх гаворыцца пра вуснае маўленне і слуханне, пісьмовае маўленне і чытанне.
Успомніце і прывядзіце ўласныя прыклады прыказак і прымавак, якія маюць адносіны да відаў маўленчай дзейнасці.