§ 32. Ужыванне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных зваротаў

Практыкаванне 330

Вызначце, у якіх сказах дапушчаны памылкі пры ўтварэнні або ўжыван­ні дзеепрыслоўяў. Выправіце памылкі, карыстаючыся адным са спосабаў: 1) пера­будова асновы сказа такім чынам, каб быў адзін утваральнік дзеяння; 2) замена дзеепрыслоўнага звароту даданай часткай складаназалежнага сказа са злучнікам калі. Спішыце, выправіўшы памылкі (там, дзе яны ёсць).

1. Лежачы на траве, я з асалодай удыхаў водар простых летніх кве­так. 2. Пад’язджаючы да станцыі, у мяне знік партфель. 3. Знахо­дзя­чыся ў няволі, паэт напісаў цэлую кнігу вершаў. 4. Вярнуўшыся да­дому, пайшоў снег. 5. Прыйшоўшы на сход, я па дарозе сустрэў свай­­го сябра. 6. Пісьменнік паказаў нам сапраўднае жыццё, не пры­харош­ваючы яго. 7. Яшчэ больш сур'ёзным стаў Сцёпка, скончыўшы па­чат­ковую школу. 8. Даведаўшыся пра апошнія навіны, гаворка сяброў часта перарывалася дружным смехам.